Прэзентацыя ўнікальнай Радзівілаўскай карты першай паловы XVII стагоддзя адбудзецца сёння ў Мінску. Яна з'яўляецца адной з версій вядомай карты Вялікага княства Літоўскага, так званай Радзівілаўкі. Ініцыятарам яе стварэння быў адзін з найбагацейшых магнатаў ВКЛ Мікалай Радзівіл Сіротка.
На Радзівілаўскай карце пазначаныя больш за 1000 населеных пунктаў, 342 з якіх на тэрыторыі Беларусі. Усе надпісы, а гэта пераважна гістарычныя звесткі, каментары да населеных пунктаў - выкананыя на латыні.
Гэтая карта на працягу двух стагоддзяў была найбольш папулярнай крыніцай пра Вялікае княства Літоўскае ў еўрапейскай картаграфіі. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі набыў такі каштоўны экспанат пры садзейнічанні Белзнешэканомбанку.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.