Гістарычныя навіны

Гарадзенская Каложа пад пагрозай

10.12.2008

Праваслаўная царква жадае перарабіць праект рэстаўрацыі Каложскай царквы ў Гародні пад 12-ае стагоддзе. Святары настойваюць на тым, каб праект рэстаўрацыі быў разгледжаны Сінодам Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Улады гатовыя пайсці на саступкі, але становіцца незразумелым, ці патрапіць у такім выпадку Каложа ў спіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Цяперашні праект рэстаўрацыі Каложскай царквы прадугледжвае, што яна набудзе воблік на момант перад абрушэннем яе часткі ў Нёман у 1853 годзе. Менавіта з таго часу захаваліся эскізы і планы царквы. А вось як выглядала Каложа ў 12 стагоддзі ніхто не ведае, няма адпаведных дакументаў і малюнкаў. Па міжнародных стандартах толькі рэстаўрацыя, якая лічыцца навуковай, дае шанец аб’екту трапіць на разгляд у ЮНЕСКА. Аднаўленне пад 12 стагоддзе зробіць з царквы прыгожы муляж, але не будзе ні гістарычным, ні навуковым. У сярэдзіне снежня ў Міністэрстве культуры плануюць разгледзіць прапанову праваслаўных святароў. Нагадаем, што ў прэстыжны спіс ЮНЕСКА з беларускіх архітэктурных помнікаў уваходзіць толькі Мірскі замак.

Яна Запольская
Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.