У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключаныя 4 тыс. 786 аб'ектаў. Такая лічба значыцца па стане на 1 снежня 2008 года.
У спіс уваходзяць матэрыяльныя нерухомыя аб'екты (іх 4 тыс. 660), нематэрыяльныя, кшталту гербаў, фальклорных традыцыяў (іх 54), а таксама рухомыя каштоўнасці -прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, абразы, карціны (71).
Па словах супрацоўнікаў Міністэрства культуры Беларусі, цяпер ідзе збор першасных матэрыялаў для распрацоўкі дасье намінацыі "Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся". Яго мяркуюць падаць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.