Мемарыяльная дошка ў гонар героя паўстання 1863 года Валера Урублеўскага можа назаўсёды знікнуць з дома на аднайменнай вуліцы ў Гродна. Пасля рэстаўрацыі будынка працоўныя адмаўляюцца ўсталёўваць дошку на месца, дзе яна знаходзілася.
Падчас рамонтных працаў мемарыяльная дошка ў гонар Валера Урублеўскага была дэмантавана і доўгі час знаходзілася пад сценамі жылога дома, але пасля таго,як жыхары пачалі выказваць занепакоенасьць яе далейшым лёсам,будаўнікі дошку схавалі ў гаспадарчае памяшканне.
Майстар жыллёва-эксплуатацыйнай службы №11 Алена Бурсевіч не выключае, што мемарыяльная дошка ў гонар героя –паўстанца на сваё мейсца так і не патрапіць: будаўнікі,спасылаючыся на тое,што дошка вельмі цяжкая,адмаўляюцца вяртаць яе на былое мейсца знаходжання.
Між тым жыхары дома збіраюцца звярнуцца да мясцовых уладаў і патрабаваць усталяваць мемарыяльную дошку. Гарадзенцаў абурае стаўленне чынавенства да нацыянальнай гістарычнай спадчыны, якую,на іх погляд, шанавалі нават савецкія ўлады.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.