Раніцай 14 лістапада ў Мінску на 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Вядомы літаратуразнаўца, пісьменнік, археограф і гісторык, доктар філалагічных навук з 1971 года працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі.
Генадзь Кісялёў даследаваў гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі XIX стагоддзя, жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага. Аўтар прац па гісторыі беларускай культуры XIX-XX стагоддзяў, напісаных у жанры займальнага літаратуразнаўства, у тым ліку - аб аўтарстве паэм "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе".
Даследаваў жыццё і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага і Паўла Шпілеўскага. Грамадзянская паніхіда і пахаванні навукоўца адбудуцца 17 лістапада.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.