Выстава, прысвечаная 90-годдзю незалежнасці Польшчы, адкрылася 13 лістапада ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры.
Яна падрыхтавана сумесна з амбасадай Польшчы і Польскім інстытутам у Мінску. У экспазіцыі, што складаецца з дзвюх частак - "Шляхі да незалежнасці" і "Стваральнікі незалежнасці", на 29 планшэтах паказана гісторыя Рэчы Паспалітай, яе крызісу і падзелу да набыцця Польшчай свабоды ў лістападзе 1918 года.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.