Чорныя археолагі разрабавалі магілы арыстакратычнага роду Гартынгаў каля вёскі Квачы Нясвіжскага раёна.
Вандалы знялі са склепа барона Густава Гартынга ланцугі, забралі анёла, потым, пракапаўшы лаз у склеп, выкінулі адтуль магільную пліту і частку саркафага. Пра вандалізм паведаміў ксёндз Пётр Шарко.
А маладому святару, які зусім нядаўна пачаў службу ў Нясвіжы, пра блюзнерства паведаміла мясцовая жыхарка парафіянка. Яна дадала, што трунакопы паздымалі атрыбутыку і з іншых пахаванняў.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.