Поўны збор каталіцкiх богаслужэбных тэкстаў на беларускай мове будзе выдадзены ў нашай краіне ў блiжэйшы час.
Пра гэта паведамiў Архiепiскап Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч. Паводле яго слоў, усе пераклады ўжо зроблены i адобраны Ватыканам.
Акрамя таго, у будучым годзе плануецца ажыццявiць выданне перакладзеных на беларускую мову дакументаў ІI Ватыканскага сабора. Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi нагадаў, што 2008 год - вельмi плённы ў справе выдання каталiцкай лiтаратуры.
Выдавецтвам Рrосristо выпушчана сёлета 26 кнiг. Асаблiвай увагi заслугоўвае выхад у свет каталiцкага катэхiзiса для дзяцей на беларускай мове.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.