Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне 31 кастрычніка 1517 г. прафэсара Вітэнбэрскага ўнівэрсітэта ў Саксоніі Марціна Лютара зь яго 95 тэзамі, у якіх ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі. Лютаранства, заснавальнікам якога быў Марцін Лютар, сталася адным з галоўных напрамкаў пратэстантызму ў Эўропе. Гэтае веравучэньне было выкладзена ў "Аўсбурскім вызнаньні" (1530г.) і "Апалёгіі", складзеных Філіпам Мэлянхтонам. Галоўным пастулятам лютаранскай тэалёгіі зьяўляецца "апраўданьне толькі верай" - збаўленьне аабістай верай, якое даруецца Богам, без пасярэдніцтва царквы. Сувязь Бога й чалавека набывае асабісты характар. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом. Адмаўляецца культ сьвятых, шанаваньне абразоў, каталіцкая герархія, манаства, бясшлюбнасьць духавенства. Пастар разглядаецца не як пасярэднік паміж Богам і чалавекам, а як прапаведнік Слова Божага, які дапамагае верніку дамагчыся "унутранай перакананасьці". Крыніцай веравучэньня зьяўляецца Біблія. Набажэнства вядзецца на роднай мове вернікаў. Разам з тым таінствы хрышчэньня і прычсьця набліжаныя да каталіцкага іх тлумачэньня. Лютаранскія цэрквы падпарадкоўваліся сьвецкай уладзе - нямецкім князям.
Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
31 кастрычніка - дзень Рэфармацыі
31.10.2008
Эксклюзіў на сайце
Гістарычны каляндар
8 лютага 1921
Нарадзіўся Іван Мележ
Выдатны беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі…
10 лютага 1883
Нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч
Беларускі генерал, заццяты антыкамуніст, узначальваў Асобны аддзел войскаў БНР …
11 лютага 1807
Нарадзіўся Напалеон Орда
Беларускі мастак, кампазітар, піяніст і педагог. Удзельнік паўстання 1831 году…
12 лютага 1839
Адбыўся Полацкі царкоўны сабор
Сабор скасаваў Берасцейскаю царкоўную унію і абвясціў аб далучэнні уніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай…
Цытатнік
“Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць?”
(Напалеон Банапарт)
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.