Гістарычныя навіны

Адновяць дом Тадэвуша Касцюшкі

20.10.2008

Інтэр'ер шляхецкага дома плануецца стварыць у музее-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі, які знаходзіцца ва ўрочышчы Марачоўшчына Берасцейскай вобласці.

Музей уключае 8 пакояў, 5 з якіх - мэмарыяльныя. Больш за ўсё экспанатаў знаходзіцца ў гасціннай - стол, гадзіннікі, кандэлябры, люстэрка. Гэта адрэстаўраваныя экспанаты XVIII стагоддзя. Сцены пакоя ўпрыгожаны партрэтамі сяброў і блізкіх людзей Тадэвуша Касцюшкі. У пакоі маці ўсталявана калыска. Для кухні замоўлена мэбля.

Дом Тадэвуша Касцюшкі

Падмурак і сутарэнне сядзібы, у якой нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, зноўдзены ў выніку археалагічных раскопак. На гэтым месцы вастаноўлены дом Касцюшкі. У час правядзення раскопак было знойдзена шмат экспанатаў. У асноўным гэта прадметы побыту - жалезныя вырабы, кераміка, манеты, якія зарас выстаўлены ў музее-сядзібе.

Колькасць наведнікаў дома Касцюшкі пастаянна павялічваецца. Так, у мінулым годзе тут пабывала каля 12 тысяч наведвальнікаў, і столькі ўжо да кастрычніка цякучага года.

Крыніца: "БЕЛТА"
Фота: http://radzima.org/

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.