Гістарычныя навіны

Ігнат Дамейка стаў літоўцам

25.07.2008

Валдас Адамкус, што знаходзіцца зь візытам у Чылі, ушанаваў памяць Ігната Дамейкі, паведамляе літоўскі Кур’ер са спасылкай на Балтыйскую службу навінаў, і дадае - сусьветна вядомага вучонага, мінэроляга, геоляга, выдомага асьветніка, доўгагадовага рэктара унівэрсытэту Санцьяга, ганаровага грамадзяніна Чылі".

Ігнат ДамейкаУ аўторак, 22 ліпеня, у доме-музэі Дамейкі ў Санцьяга Адамкус сустрэўся са сваякамі Дамейкі, агледзеў дом‑музэй і узяў удзел у цырымоніі адкрыцьці мэмарыяльнай дошкі.

На шыльдзе напісана "У памяць пра гадунца Віленскага ўнівэрсытэту, сына Лівты і Чылі", што прысьвяціў жыцьцё навуцы і грамадзтву".

Ігнат Дамейка нарадзіўся ў 1802 г. нарадзіўся ў маёнтку Мядзьведка (сёньня - Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці). Браў удзел у паўстаньні 1831 г., пасьля чаго эміграваў. Скончыў Горную школу ў Парыжы, і ў 1838 г. прыехаў у Чылі.

Ад 1867 да 1883 г. - рэктар унівэрсытэту ў Санцьяга. Вывучаў карысныя выкапні Чылі, радовішчы медзі, золата, каменнага вугалю. выпусьціў некалькі прац па геалёгіі, мінэралёгіі.

Стварыў сетку мэтэастанцый, заснаваў этнаграфічны музэй, паводле ягонага праекту ў Чылі была праведзена рэформа сыстэмы адукацым.

Імем Дамейкі названы горад Пуэрта‑Дамейка, від зьніклых малюскаў - Ammonites Domeycanus, Nautilus Domeycanus, кветка Viola Domeycana, мінэрал дамейкіт. Імем Дамейкі быў названы горны хрыбет у Андах.

Пахаваны ў Санцьяга, у сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік.

Дамейку лічаць сваім суайчыньнікам палякі, літоўцы, паасобныя беларусы, і, натуральна, чылійцы.

Крыніца: "Наша Ніва"

Гл. па тэме: J. Garbowska, K. Jakubowski - Ігнацій Дамейка. Жыццё і справы

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.