У рамках першага этапу комплекснай рэканструкцыі будзе зачыненая ўязная вежа.
У сярэдзіне жніўня ўязную вежу Старога замка ў Горадні зьбіраюцца зачыніць на рэканструкцыю. Аднак зачыняцца для наведнікаў замак не будзе, і ў ім далей будуць прымаць экскурсіі.
Плянуецца, што рэканструкцыя вежы будзе пачатковым этапам комплекснай рэканструкцыі Старога замку. Рэканструкцыя будзе зроблена паводле праекту, падрыхтаванага пад кіраўніцам дырэктара УП "Інстытут Горадняграмадзянпраект" Уладзімера Дзяшко.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.