Пабачыла сьвет паштоўка "Вядомыя людзі Беларусі, якімі ганарыцца Слонімшчына".
На паштоўцы партрэты трох асобаў: пісьменьніка і пэдагога Кандрата Лейкі , паэта Сяргея Дарожнага, што згінуў у сталінскіх лягерах у 1943 г., а таксама знакамітага архэоляга, краязнаўцы, вынаходніка стваральніка Слонімскага раённага музэя Язэпа Стаброўскага.
Аўтары паштовак - Алесь Масюк, Сяргей Чыгрын.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.