/ Сост. Федута А. И; вступ. ст. коммент. Лавринец П. М., Рейтблат А. И., Федута А. И. - Минск: Лимариус, 2008. - 244 с.
У зборнік, які прысьвечаны "справе філяматаў", увайшлі нарыс вядомага польскага гісторыка Іяхіма Лялевеля "Навасільцаў у Вільні", і ўспаміны (яны друкуюцца ўпершыню) прафэсара Івана Лабойкі - сучасьнікаў самай "гучнай" "палітычнай справы", арганізаванай на былых землях Рэчы Паспалітай ў першай траціне ХІХ ст.
У дадатку прыводзяцца лісты Лабойкі да Лялевеля.
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 6 чэрвеня (пятніца) ў Доме Ваньковічаў (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а).
Пачатак а 16-й. Уваход вольны.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.