Памяць касінераў Кастуся Каліноўскага ўшанавалі прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных грамадзкіх арганізацый Баранавічаў. Амаль 40 чалавек сабраліся ў нядзелю каля помніка паўстанцам каля Мілавідаў . Менавіта там у 1863 годзе адбыўся буйны бой паміж касінерамі і расейскімі войскамі.
У гонар і памяць тых, хто загінуў у час бітвы, гучалі малітва і вершы. Пра нашу гісторыю гаварылі прамоўцы, над галовамі прысутных луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Гарэлі сьвечкі, ускладаліся да помніка кветкі.
Прадстаўнікі праваахоўных органаў ушанаваньню касінераў Каліноўскага каля Мілавідаў не перашкаджалі.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.