Гістарычныя навіны

Беларускія мульцікі пра гербы і прымаўкі

19.03.2008

Беларускія дзеткі неўзабаве змогуць пазнаёміцца з сэрыяй невялікіх мультыплікацыйных апавяданьняў пра гербы беларускіх гарадоў. Для дзятвы стужка - выдатны маляўнічы дапаможнік па вывучэньні гісторыі роднага краю. Кожнаму сымбалю - свой сюжэт. Аніматары раскажуць як пра абласныя гарады, так і пра райцэнтры.

Запачаткаваны яшчэ адзін праект - беларускія народныя прымаўкі ў анімацыйнай інтэрпрэтацыі. Пакуль у праекце толькі дзьве прымаўкі, затое ўжо з субтытрамі розных моў сьвету. Чакаецца, што ўвесь анімацыйны сэрыял будзе складацца з паўтара дзясятка прымавак.

Абодва праекты вядзе беларус-аніматар Міхаіл Тумеля. Ён цяпер на піку папулярнасці - як педагог і як творца. Выкладае анімацыю у Расіі і зьбіраецца ў Японію. Там яму ўзычаюць і лябараторыю, і месца дзе жыць.

Крыніца: "Наша Ніва"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.