ЗАПРАШАЕМ НА СВАБОДНАЕ КІНО
18 красавіка адбудзецца адкрыты прагляд фільму “Беларускі Рэзыстанс: пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944-1957”.
Стужка апавядае пра антыбальшавіцкі рух, які паўстаў на Беларусі пасля ІІ Сусьветнай вайны. Матэрыялы фільму базуюцца на нешматлікіх публікацыях і ўспамінах апошніх жывых удзельнікаў гэтых падзей. Аднак і цяпер шмат хто з іх адмаўляецца называць свае прозьвішчы.
Прагляд адбудзецца па адрасе: Гародня, вул.Будзёнага 48а-44.
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.