Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Выдадзена кніжка пра гісторыю і культуру Бераставіччыны
18:42На Гродзеншчыне выдадзеная першая кніга з серыі "Помнікі гісторыі культуры Бераставіччыны". Аўтар - кіраўнік групы па стварэнні раённага краязнаўчага музея, мясцовы краязнаўца Мікалай Паценка – распавядае гісторыю касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе па падданні пахавана сэрца вялікага гетмана ВКЛ Яна Кароля Хадкевіча.
У мясцовай друкарні рыхтуецца да выпуску яшчэ адна кніга таксама з новай серыі "Іх імёнамі названыя вуліцы Бераставіцы". Прысвечана кніга выхадцу вёскі Малая Бераставіца, прафесару Віленскага ўніверсітэта, навукоўцу Ігнату Анацэвічу і былому міністру будаўніцтва, выхадцу з вёскі Сыраежкі, Гераю Сацыялістычнай Працы, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Яну Жыжэлю.
Лаўрэат прэзідэнцкай прэміі Мікалай Паценка працуе над чарговай з гэтай серыі кнігай, якая распавядзе аб партызанцы Вользе Соламавай, што загінула ў вёсцы Жарноўка
Экспанаты з Наваградскага гісторыка-краязнаўчага паедуць на выставу ў ЗША
18:26У Амерыку на гэтым тыдні адпраўленыя восем экспанатаў Наваградскага гісторыка-краязнаўчага музея па гісторыі партызанскага габрэйскага атрада, што дзейнічаў на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якім кіравалі браты Бельскія.
Па запыце Музея Халакоста ў горадзе Фларыда яны будуць прадстаўленыя на выставе "Мужнасць і спагада; спадчына братоў Бельскіх". Сярод прадметаў – медыцынскія прылады, цагліны, цвікі, дрэва - як элементы, знойдзеныя пад час археалагічных раскопак на месцы былога габрэйскага гета. Запрашэнне на выставу – першы досвед такога міжнароднага супрацоўніцтва Наваградскага музея