Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Выстава ў гонар 200-годдзя Напалеона Орды
10:29
22 кастрычніка ў Сойме Польшчы адкрылася выстава працаў Напалеона Орды да 200-й гадавіны яго нараджэньня. На ёй сабрана каля 50 рэпрадукцый малюнкаў Орды з фондаў Нацыянальнага музэю ў Варшаве.
Падчас адкрыцьця выступілі Маршал Сойму Браніслаў Камароўскі і пасол Беларусі Павал Латушка.
Расійскі суд адмаўляецца рэабілітаваць ахвяр Катыні
10:19Сёньня Хамоўніцкі раённы суд адмовіўся задаволіць скаргу на адмову Галоўнай ваеннай пракуратуры разглядаць пытаньне аб рэабілітацыі афіцэраў польскай арміі, расстраляных у 1940 г. у Катыні (Смаленская вобласьць).
Як зазначыла адвакат Ганна Ставіцкая, галоўная ваенная пракуратура палічыла, што няма ніякіх падстаў прыступаць да разгляду гэтага пытаньня, "бо няма такіх зьвестак, зыходзячы зь якіх яны маглі б зрабіць выснову пра тое, што рэпрэсіі ў дачыненьні да афіцэраў былі".
Між тым, кажа Г. Ставіцкая, што існуе велізарная колькасьць матэрыялаў, зь якіх вынікае, што было прынята рашэньне пра расстрэл больш за 22 тыс. ваеннапалонных польскага войска.