Гістарычныя навіны

2010 год абвешчаны годам Грунвальдзкай бітвы ў Літве

21:09

Сойм Літвы з мэтай ушанаваць гістарычную ваенную перамогу пад Грунвальдам абвясьціў 2010 г. Годам Грунвальдзкай бітвы.

Парлямэнтарыі даручылі ўраду распрацаваць праграму Году Грунвальдзкай бітвы. У яе павінны ўвайсьці агульныя мерапрыемствы Літвы і Польшчы. Да 30 чэрвеня 2009 года неабходна падрыхтаваць і зацвердзіць ня толькі саму праграму, але і прадугледзець яе фінансаванне.

15 ліпеня 2010 г. спаўняецца 600 гадоў бітве аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы з Ордэнам крыжакоў пад Грунвальдам (Дуброўнай), скончыўшайся перамогай хаўруснікаў.

Крыніца: "БЕЛТА"




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»