Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Пад мазырскім саборам паплыў грунт
12:06Нядаўнія праліўныя дажджы прывялі ў рух грунт каля будынку Катэдральнага сабору Сьвятога Арханёла Міхаіла ў Мазыры, які зьяўляецца помнікам архітэктуры XVІІ-XVІІІ ст.ст. рэспубліканскага значэньня.
Моцныя ападкі прывялі да прасяданьня падпорнай сьцяны, што ўмацоўвае падмурак. Адзначана зьмяшчэньне агароджы храму. Сам будынак не пацярпеў. Будуць праведзены работы па ўмацаваньні будынку.