Навіны

Красавік 2008

24.04.2008 - 11:45
У Міры адновяць Ангельскі ды Італійскі княскія паркі
Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі дэкляраваў, што ў Міры пачынаецца аднаўленьне княскіх паркаў. І хаця непасрэдна працы пачнуцца толькі ў 2010 годзе, за амбіцыйнасьць і патэнцыйны размах праект ужо ахрысьцілі «беларускім Вэрсалем»
18.04.2008 - 11:15
У Гарадзенскім раёне знайшлі старажытнае паселішча
Знойдзена больш за 2 тысячы артэфактаў культур розных гістарычных пэрыядаў каля вёскі Жылічы ў Гарадзенскім раёне. Сярод іншага навукоўцы знайшлі стаянку, якая адносіцца да сьвідэрскай культуры (11 тысяч гадоў таму)
10.04.2008 - 12:30
Пракуратура разьбіраецца, як у Менску зносяць помнікі
Супрацоўнікам УУС Цэнтральнага раёну Менску даручана праверыць факты, зьвязаныя з разбурэньнем у сталіцы помніку архітэктуры — жылога будынку XIX стагодзьдзя ў стылі клясыцызму з элемэнтамі эклектыкі па вуліцы Рэвалюцыйнай
09.04.2008 - 08:33
Гісторыкі байкатуюць афіцыйную канфэрэнцыю ў Горадні
Гісторыкі заяўляюць, што «адмаўляюцца ад удзелу ў канфэрэнцыі ў знак салідарнасьці з Алесем Краўцэвічам і Алесем Смаленчуком, якіх выдалілі са сьпісу ўдзельнікаў канфэрэнцыі»
08.04.2008 - 11:54
Мазырчукі адстаялі свой мадэрн
Намаганьнямі мазырцаў нададзены статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці будынку ў стылі мадэрн - двухпавярховаму цаглянаму жылому дому №28 па вуліцы Ленінскай
07.04.2008 - 16:31
Улады паабяцалі абмяркоўваць рэстаўрацыю старога Менску з грамадзкасьцю
Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму даў абяцаньне прыцягваць грамадскасьць да абмеркаваньня праектаў рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру сталіцы
01.04.2008 - 21:28
У Строчыцах зьявіцца новы экспазыцыйны сэктар
Разьдзел будзе прысьвечаны промыслам і рамёствам беларусаў. Тут будуць сабраны ўзоры драўлянай народнай архітэктуры з усіх абласьцей Беларусі

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць