У вёсцы Студзенка Барысаўскага раёну адбылося перазахаваньне французскіх жаўнераў, загінулых у 1812 годзе. Парэшткі ваяроў напалеонаўскага войска знайшлі ў Вілейскім раёне ў 2005 годзе. Хутчэй за ўсё, многія жаўнеры замерзьлі ў сьне. Летась адбылося ўрачыстае паразахаваньне аднаго жаўнера, а сёлета пахавалі астатніх 223-х. Труны апусьцілі ў агульную магілу ля праваслаўных могілак, непадалёк ад месца, дзе 195 год таму адбылася пераправа войска Напалеона праз Бярэзіну. Напрыканцы ўрачыстасьці адбылася рэканструкцыя бітвы на Брылеўскім полі.

Крыніца: Наша Ніва
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=13252
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.