Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Лозунг Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) упершыню прагучаў у 1917 г. на Усебеларускім з'ездзе ў Менску. Незалежніцкія настроі ў беларускім руху ў значнай ступені былі выкліканы палітыкай Часовага ўрада Расеі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннем беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расейскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расеі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езда і пасля таго, як у студзені 1918 г. III Усерасейскі з'езд Саветаў ухваліў гэты разгон.

На тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй, ідэю незалежнасці ў 1915 г. пачала выпрацоўваць Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (БСДРГ). Яна выказалася за стварэнне беларуска-літоўскай дзяржавы ў форме Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага. У студзені 1918 г. у Вільні была праведзена Беларуская канферэнцыя. Пасля абвяшчэння незалежнасці Летувы (люты 1918) Віленская беларуская рада (ВБР), абраная на канферэнцыі, стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю канфедэрацыі Беларусі і Летувы. 19.3.1918 г. ВБР абвясціла "сувязь паміж Расеяй і Беларусяй парванай" і звярнулася да заходніх дзяржаў з просьбай дапамагчы ў "справе адбудовы колішняга Літоўска-Беларускага гаспадарства".

Пасля таго як Л.Д. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія 18.2.1918 г. пачала наступленне на ўсход. Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту 19.2.1918 г. з Менску ўцяклі ў Смаленск. З турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР), якія навялі парадак у горадзе. Аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда. 20.2.1918 г. ён прыняў 1-ю Устаўную грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад Беларусі - Народны Сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам. Хоць Выканком Рады Усебеларускага з'езда і аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкоме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расейскай дэмакратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам.

Незалежніцкія тэндэнцыі ў беларускім руху ўзмацніліся пасля падпісання і ратыфікацыі Савецкай Расеяй Брэсцкага міру 1918 г. Бальшавікі парушылі дадзенае Троцкім у час работы Усебеларускага з'езда абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў. 9.3.1918 г. Выканком Рады Усебеларускага з'езда прыняў 2-ю Устаўную грамату да народаў Беларусі. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай. Закладваўся канстытуцыйны лад яе як дэмакратычнай дзяржавы. Уся паўната ўлады перадавалася Радзе Усебеларускага з'езда. У гэтым акце нічога не гаварылася пра адносіны БНР з іншымі дзяржавамі. 18.3.1918 г. Рада Усебеларускага з'езда была ператворана ў Раду БНР. Антон Луцкевіч прапанаваў Народнаму Сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР.

25.3.1918 г. была прынята 3-я Устаўная Грамата (яе тэкст датаваны 24.3.1918). З гэтага часу Беларусь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай, якая ўзаконіла заваёвы Лютаўскай і часткова (перадача зямлі сялянам без выкупу) Кастрычніцкай рэвалюцый у Расеі.

Першы ўрад БНР
Першы ўрад БНР - Народны Сакратарыят: (злева направа, сядзяць) Алесь Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; (стаяць) Аркадзь Смоліч, Пётра Крэчэчўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц

Незалежнасць БНР не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў. Германія разглядала Беларусь як акупаваную расейскую тэрыторыю і заклад пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць РСФСР. Яшчэ 25.2.1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго беларускі сцяг, у самім памяшканні зрабілі вобыск і забралі касу. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі германскія акупацыйныя ўлады пад пагрозай зброі разагналі Раду і Народны Сакратарыят, але іх сяброў не арыштавалі. У гэтых умовах урад БНР пачаў ствараць беларускі камандны склад, прызначыў Кастуся Езавітава спецыяльным камісарам для ваенных спраў і абвясціў аб узбраенні грамадзян. У пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага Сакратарыята.

Паводле сваіх сацыяльных поглядаў у апазіцыі да Рады і Народнага Сакратарыята знаходзіліся дзеячы "Менскага беларускага прадстаўніцтва", якія выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за беларуска-германскае збліжэнне. Рада і Народны Сакратарыят, вымушаныя знешнімі абставінамі, пайшлі на аб'яднанне з імі. 12.4.1918 г. у склад Рады БНР былі кааптаваны сябры "Менскага беларускага прадстаўніцтва" на чале з Паўлам Алексюком, Раманам Скірмунтам і Аляксандрам Уласавым.

Карыстаючыся тым, што нямецкія акупацыйныя ўлады не спынялі варожай дзейнасці ў дачыненні да Рады, Аляксюк, Скірмунт і іншыя дамагаліся свайго. 25.4.1918 г. на імя кайзера Вільгельма ІІ была накіравана тэлеграма, якую, акрамя іх, падпісалі таксама старшыня Рады БНР Іван (Янка) Серада, старшыня Народнага Сакратарыята Язэп Варонка, сябры Рады Антон Аўсянік, Пётра Крачэўскі і Язэп Лёсік. Падпісаныя ад імя ўсёй Рады заявілі, што добрую будучыню Беларусі яны бачаць "толькі пад апекай германскай дзяржавы". Гэта з'явілася штуршком да расколу Беларускай Сацыялістычнай грамады (БСГ) і крызісу ўрада БНР. У пачатку мая 1918 г. з урада БНР выйшлі сацыяліст-дэмакрат А.А. Смоліч, сацыялісты-рэвалюцыянеры Палута Бадунова, Тамаш Грыб і Лявон Заяц. Была створана часовая Рада пяцёх, у склад якой увайшлі сацыялісты-федэралісты на чале з Я. Варонкам. Выкарыстаўшы адсутнасць у Менску значнай часткі сяброў Рады БНР - сацыялістаў, правыя здолелі адхіліць Раду пяцёх і стварыць новы ўрад БНР на чале са Скірмунтам. Такім чынам з'явіліся два ўрады БНР. Гэта выклікала абурэнне левых. У чэрвені на пленарным пасяджэнні Рады БНР быў створаны кааліцыйны ўрад на чале з Я. Серадой, у які ўвайшлі правыя і левыя. Старшынёй Рады БНР стаў Я.Ю. Лёсік.

Рада і Народны Сакратарыят БНР прыкладалі намаганні для арганізацыі беларускіх нацыянальных інстытутаў у цэнтры і ў правінцыі. 27.3.1918 г. была абвешчана пастанова Рады пра тое, што яна бярэ ўсю паўнату ўлады ў краіне. 20.4.1918 г. прыняты наказ мясцовым беларускім радам аб асновах выбараў у сельскія, валасныя, павятовыя, местачковыя, гарадскія і губернскія рады, якія павінны былі пераняць ад акупацыйных улад кіраванне пэўнымі галінамі гаспадарчага і культурнага жыцця. Пасля таго, як у Радзе і Нацыянальным Сакратарыяце БНР умацаваліся пазіцыі правых, палешпыліся адносіны да гэтых органаў з боку камандавання 10-й арміі рэйхсвера, якая дыслацыравалася на тэрыторыі Беларусі, хоць берлінскі ўрад па-ранейшаму ставіўся да БНР адмоўна. 27.5.1918 г. камандуючы 10-й арміяй генерал Э. Фалькенгайн прыняў прадстаўнікоў Рады і Народнага Сакратарыята. Каб змягчыць адносіны паміж акупантамі і насельніцтвам, ён хацеў бачыць у асобе Рады пасрэдніка паміж нямецкімі ўладамі і беларускім народам. Дзеля дасягнення гэтай мэты 21.6.1918 г. нямецкае камандаванне дало, у прыватнасці, згоду па ўтварэнне пры павятовых камендатурах інстытутаў дарадчыкаў. Пасля таго як у чэрвені 1918 г. урад БНР аб'явіў нядзейнымі на тэрыторыі рэспублікі дэкрэты і пастановы ўрада РСФСР, акупацыйныя ўлады перадалі ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыята гандаль, прамысловасць, сацыяльную апеку, асвету і культуру.

Найбольшых поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Пасля абвяшчэння БНР Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб дзяржаўным статусе беларускай мовы. У Менску працавала беларуская гімназія на чале з дырэктарам У.І. Самойлам. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Менскім педагагічным інстытуце, у якім выкладалі В.Л. Іваноўскі, У.М. Ігнатоўскі, Я.Ф. Карскі і іншыя. Для перападрыхтоўкі настаўнікаў працавалі курсы беларусазнаўства заснаваныя 3.4.1918 г. у Менску. Лекцыі тут чыталі Варонка, Грыб, Ігнатоўскі, Лёсік, Смоліч і іншыя. У красавіку 1918 г. заснавана Менская вышэйшая музычная школа, якая ў тым жа годзе была перайменавана ў Беларускую кансерваторыю. Была адкрыта таксама каталіцкая духоўная семінарыя. Рэктар яе - доктар філасофіі ксёндз Ф. Абрантовіч. У красавіку 1918 г. створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Менску. У планах урада БНР было таксама адкрыццё сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў. Пры ўрадзе БНР былі заснаваны бюро для падрыхтоўкі падручнікаў і выдавецтва "Прасвета". Друкаванне падручнікаў пачалося у 1915 г. выдавецтвамі Беларускага народнага камітэта і Вацлава Ластоўскага. Па ініцыятыве Івана Луцкевіча ў 1918 г. створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. На аснове калекцый І.І. Луцкевіча ў Вільні і Менску была праведзена першая мастацкая выстаўка. Аднаўляла сваю дзейнасць Беларускае выдавецкае таварыства. Працавалі таксама выдавецтвы Народнага Сакратарыята БНР, выдавецкія таварыствы "Бацькаўшчына", "Крыніца". Пачалі выходзіць і газеты. Пад апекай урада БНР працавала створанае Ф. Ждановічам Першае таварыства беларускай драмы і камедыі з хорам (кіраўнік У.В. Тэраўскі), аркестрам народных інструментаў (кіраўнік З. Захар) і танцавальнай групай, якую ўзначальваў Ч.І. Родзевіч, а таксама "Беларуская хатка", дзе ладзіліся спектаклі і канцэрты. 19.5.1918 г. на Ляхаўцы ў Менску быў адкрыты Беларускі народны дом імя М. Багдановіча, які стаў сядзібай Беларускага дзяржаўнага тэатра БНР, утворанага на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У БНР разгортваўся масавы культурна-асветны рух.

Народны Сакратарыят дамагаўся міжнароднага прызнання БНР. У чэрвені 1918 г. дэлегацью БНР на чале са Скірмунтам наведала з візітам Кіеў. Урад Украіны прызнаў беларускую дзяржаву. Консульства было адкрыта таксама ў Летуве. Консульскія функцыі ў Маскве выконваў А.Л. Бурбіс. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны таксама ў Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген. Грамадзяне БНР атрымлівалі пашпарты, у тым ліку дыпламатычныя. Дзейнічалі беларускія прэс-бюро і карэспандэнцкія пункты.

У 1918 г. у якасці дзяржаўных былі ўзаконены бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". У 1919 г. М. Касцевіч (Макар Краўцоў) напісаў ваяцкі марш "Мы выйдзем шчыльнымі радамі...", які ў 1920 г. стаў гімнам БНР.

Поспехі ў дзяржаўным кіраўніцтве былі абмежаваныя, таму што Германія замінала развіццю беларускай дзяржаўнасці.

Няўдачы Германіі, магчымы хуткі прыход бальшавікоў штурхнулі да Рады БНР прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, іх правых партый. У канцы верасня 1918 г. у склад Рады ўвайшлі выбарныя прадстаўнікі ад праваслаўнага духавенства, Менскага праваслаўнага брацтва, польскай нацыянальнай меншасці і рускіх кадэтаў. Рускія сацыялісты і Бунд па-ранейшаму выступалі супраць Рады. Абставіны патрабавалі, каб на чале ўрада стаў вядомы ў шырокіх колах чалавек. Старшынёй Народнага Сакратарыята быў прызначаны А.І. Луцкевіч. 11.10.1918 г. Рада зацвердзіла часовую канстытуцыю БНР. Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў. Яе ўзначаліў А.І. Луцкевіч, які меў таксама мандат міністра замежных спраў. У пачатку лістапада 1918 г. ён наведаў Маскву. Урад Луцкевіча гатовы быў увесці ў Беларусі савецкую канстытуцыю і ўстанавіць з РСФСР федэратыўную сувязь пры ўмове, што Савецкая Расея прызнае незалежнасць БНР. Урад Леніна не пагадзіўся з прапановамі Луцкевіча. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі, калі Расея дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, урад БНР звярнуўся да Антанты з просьбай увесці на Беларусь міжнародныя войскі. Адказу ён не атрымаў. 28.11.1918 г. адбылося апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне Рады БНР у Менску. Была прынята Грамата з заклікам ствараць беларускія Рады сялянскіх і рабочых дэпутатаў. 3.12.1918 г. сябры Рады і ўрада БНР пераехалі ў Вільню. Наступленне Чырвонай арміі вымусіла кіраўніцтва БНР 27.12.1918 г. пераехаць у Гродна. Гэты горад лічыўся сталіцай БНР да верасня 1919 г., пакуль Рада БНР не вярнулася ў Менск. Асноўны кірунак дзейнасці Урада БНР у гэты час - барацьба супраць прэтэнзій Польскай дзяржавы на беларускія тэрыторыі і супраць прызыву беларусаў у Войска Польскае.

У красавіку 1919 г. Войска Польскае захапіла Вільню і Гродна. У Вільні Ю. Пілсудскі апублікаваў адозву да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага, у якой абяцаў, што ніякага націску з боку Польшчы не будзе, што народ сам вырашыць свае ўнутраныя справы - нацыянальныя і рэлігійныя. 8.8.1919 г. Войска польскае ўвайшло ў Менск. Пілсудскі выдаў новую адозву, у якой абяцаў, што Польшча і Беларусь будуць ладзіць свае адносіны як роўны з роўным, як вольны з вольным. У пачатку верасня 1919 г. у Менск пераехалі старшыня Рады БНР Лёсік, яго намеснік Смоліч, іншыя дзеячы. 18.9.1919 г. у Менск прыехаў Пілсудскі. Ён быў прывітаны ўсімі беларускімі партыямі, акрамя бальшавікоў. 19 верасня Лёсік і Смоліч накіравалі Пілсудскаму ліст, у якім прасілі яго згоды на аднаўленне працы Рады БНР, на паступовую перадачу цывільнай улады ўраду БНР, а таксама на арганізацыю беларускага войска.

Тое, што беларускія партыі віталі адозву Пілсудскага і яго самога, тлумачыцца таксама антыбеларускай палітыкай бальшавікоў. У час Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) і Літоўска-Беларускай ССР (Літбела) ва ўсіх беларускіх школах была ўведзена руская мова навучання, беларускія газеты не выходзілі. Ва ўрад Літбела бальшавікі не дапусцілі ніводнага беларуса. У сакавіку 1919 г. ад Літбела былі адарваны і перададзены ў склад Расеі Дзісенскі і Рагачоўскі паветы, а 16.7.1919 г. прынята пастапова аб роспуску ўрада Літоўска-Беларускай ССР. Такім чынам, бальшавікі ліквідавалі нават прывідную беларускую савецкую дзяржаўнасць.

Ў канцы жніўня 1919 г. па запрашэнні прэм'ер-міністра Польшчы Падарэўскага старшыня Рады Народных Міністраў БНР А.І. Луцкевіч выехаў з Парыжа ў Варшаву. 1 верасня Луцкевіч прыехаў у Варшаву, аднак прэм'ер-міністр Польшчы з ім не сустрэўся. Толькі 22.10.1919 г. яго прыняў Пілсудскі. Ён раіў беларускаму прэм'еру ператварыць Раду БНР у Беларускую Нацыянальную Раду, заняцца школьніцтвам і г.д. Луцкевіч жа хацеў, каб Пілсудскі прызнаў права Беларусі на дзяржаўную самастойнасць. Сустрэча не дала практычных вынікаў.

1.12.1919 г. Луцкевіч, В.І. Захарка, Крачэўскі і іншыя сябры ўрада БНР прыехалі ў Менск. Сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыялісты-федэралісты абвінавачвалі сацыял-дэмакратычнае кіраўніцтва рэспублікі ў згодніцтве і здрадзе. 13.12.1919 г. адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду БНР і Народную Раду БНР. Іх старшынямі сталі адпаведна сацыял-дэмакрат Лёсік і сацыял-федэраліст Крачэўскі. Былі створаны два ўрады БНР. Найвышэйшая Рада на чале кабінета пакінула А.І. Луцкевіча, Народная Рада прызначыла кіраўніком кабінета Ластоўскага. Польскія ўлады распарадзіліся аб разгоне Народнай Рады за ўзурпацыю паўнамоцтваў. Ластоўскага, Бадунову, Мамоньку кінулі ў астрог. Гэта выклікала абурэнне беларускай грамадскасці. Убачыўшы, што польскі ўрад не здольны прызнаць права Беларусі на дзяржаўную самастойнасць, 28.2.1920 г. А.І. Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады Народных Міністраў. Раней з Менску ў Берлін тайна выехалі старшыня Народнай Рады БНР Крачэўскі і яго намеснік Захарка. Толькі ў маі 1920 г. атрымалі дазвол выехаць з Менску ў Рыгу Ластоўскі, Бадунова, Грыб, Мамонька.

Перыяд паміж жніўнем 1919 г. і ліпенем 1920 г. адзначаны ажыўленнем беларускай культурна-асветнай работы. Працягваў дзейнічаць Менскі педагагічны інстытут. З друку выйшлі новыя падручнікі і дапаможнікі, у тым ліку "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" Ігнатоўскага, "Гісторыя беларускае літаратуры" М. Гарэцкага, "Геаграфія Беларусі" Смоліча. Было заснавана Менскае асветнае выдавецтва. У 1919-1920 гг. выходзілі ў Менску газеты "Звон" і "Беларусь", часопісы "Беларускае жыццё", "Рунь". Быў адноўлены сельскагаспадарчы часопіс "Саха". Устанавіла сваю працу ў "Беларускай хатцы" трупа Ф. Аляхновіча разам з хорам Тэраўскага. На аснове гэтых калектываў былі створаны Менскае таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва і тэатр. У снежні 1919 г. аднавіў свае спектаклі Беларускі дзяржаўны тэатр, перайменаваны ў Беларускі нацыянальны тэатр. У кастрычніку 1919 г. Беларуская вучнёўская грамада стварыла пры тэатры Менскае таварыства працаўнікоў мастацтва, сваю драматычную секцыю, якая мела ўласны рэпертуар. Працавалі шматлікія беларускія гурткі мастацкай самадзейнасці. Міністэрства асветы БНР выпусціла для аматарскіх тэатраў зборнікі п'ес.

У 1919-1920 гг. БНР дэ-юрэ або дэ-факта прызналі Германія, Латвія, Летува, Эстонія, Чэхаславакія, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя. У гэтых краінах працавалі беларускія дыпламатычныя і вайскова-дыпламатычныя місіі, консульствы і прадстаўніцтвы.

У канцы 1919 г. бальшавікі зразумелі, што ігнараваць нацыянальныя запатрабаванні беларусаў нельга. Гэта і тое, што ў саюзе з бальшавікамі змагаліся партызанскія атрады Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) і Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА), вымусіла польскія кіруючыя колы пачаць у сакавіку 1920 г. перагаворы з Найвышэйшай Радай БНР.

Польская камісія, якая прыехала ў Менск, адхіліла 15 з 28 патрабаванняў Найвышэйшай Рады. На патрэбы беларускай школы і культуры замест абяцаных 30 млн. марак было асігнавана 10,7 млн. Дзейнасць Беларускай вайсковай камісіі (БВК) была практычна сабатавана польскімі ўладамі і некаторымі сябрамі камісіі. У чэрвені 1920 г. Найвышэйшая Рада патрабавала прызнаць незалежнасць БНР і да склікання Устаноўчага сойма аддаць Беларусь пад пратэктарат Лігі Нацый. Гэту прапапову падтрымліваў А.І. Луцкевіч, які знаходзіўся тады ў Вільні. Ён хацеў выехаць у Парыж, але палякі зноў не далі яму гэтага зрабіць.

Паралельна ўрад Ластоўскага шукаў кантакт з урадам РСФСР. Разглядаючы яго як саюзніка ў антыпольскай барацьбе, наркамат замежных спраў РСФСР запрасіў дэлегацыю ўрада ў Маскву. Яе ўзначаліў Захарка. 4.7.1920 г. пачалося наступленне Чырвонай арміі на Заходнім фронце. Праз тыдзень яна ўступіла ў Менск. 12 ліпеня ўрад РСФСР заключыў дагавор з Летувой, паводле якога значная частка беларускіх зямель перадавалася ў яе склад. Гэта выклікала абурэнне і Найвышэйшай, і Народнай Рад. Надзея на тое, што БНР будзе прызнана Савецкай Расеяй, знікла. У адказ на гэта беларускія эсэры, якія супрацоўнічалі з КП(б)ЛіБ, БКА, Бундам і прафесійнымі саюзамі, адмовіліся падпісаць Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР. Яны патрабавалі абвясціць поўную незалежнасць Беларусі ў яе этнічных межах, стварыць самастойнае беларускае войска і кааліцыйны сацыялістычны ўрад Беларусі. 20.10.1920 г. у Рызе адбылася палітычная канферэнцыя, у якой удзел узялі сацыялісты-рэвалюцыянеры, сацыялісты-федэралісты і прадстаўнік сацыял-дэмакратаў Аўсянік. Было вырашана стварыць вакол урада Ластоўскага адзіны нацыянальны блок. Сябар Прэзідыума Найвышэйшай Рады БНР К. Цярэшчанка ад яе імя прызнаў Народную Раду адзіным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа. Ад гэтага часу Народная Рада стала называцца Радай БНР.

Беларускія сацыялістычныя партыі разглядалі Польскія і расейскія войскі ў Беларусі як акупацыйныя. 11.11.1920 г. быў заключаны дагавор паміж БНР і Летувіскай Рэспублікай аб узаемным прызнанні, аб супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за вызваленне беларускіх і літоўскіх зямель з-пад польскай акупацыі. Прэзідыум Рады БНР і ўрад Ластоўскага пераехалі ў сталіцу Летувы Коўна. У гэты час урад ставіў сваёй мэтай зрыў савецка-польскіх перагавораў у Рызе. Урадам краін Антанты, Балтыі, Скандынавіі, а таксама ўраду Германіі да сярэдзіны лютага 1921 г. было накіравана 26 мемарандумаў і дэкларацый. Адзінае, што далі намаганні ўрада БНР і яго дыпламатычных прадстаўнікоў, гэта тое, што Парыжская мірная канферэнцыя (студзень 1919 - студзень 1920) паставіла Польшчы ў абавязак паважаць правы нацыянальных меншасцей і запісаць адпаведнае палажэнне ў канстытуцыю Польскай Рэспублікі.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады зрабілі ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не менш прымусіла бальшавікоў пераглядзець сваю палітыку ў адносінах да беларусаў.

А.М. Сідарэвіч
"Памяць. Мінск. кн.2"

  1. Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1918 (рэпр. выд. Мн., 1990).
  2. Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. 2 выд. Коўна, 1920 (рзпр. выд. Мн., 1991).
  3. Запруднік Я. Устаўныя граматы БНР // Запісы. 1975. №13.
  4. Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. 1990. № 4 - 5.
  5. Игнатенко Н.М. Октябрьская революция и самоопределение Белорусии. Мн., 1992.
  6. Калубовіч А. Акт 25-га сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры // Спадчына. 1992. № 1.
  7. Краўцоў М. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі // Спадчына. 1998. № 1.
  8. Платонов Р., Сташкевич Н. Тернистый путь к свободе: К вопросу о становлении белорусской национальной государственности // Нёман. 1992. № 10-11.
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Stas напiсаў(ла) 23.08.2009 20:30
БНР был выдан кредит Украиной. При оставлении Минска эти деньги были вывезены немцами. Это вытекает из документов, опубликованных в сборнике под названием Преступления немецких оккупантов в годы Первой мировой войны.
Яська Гаспадар напiсаў(ла) 25.08.2012 10:50

БНР - это попытка создания действительно независимого беларуского государства. В дальнейшем большевики перечеркнули все стремления и чаянія нашего народа. Вместо развалившейся имперской системы угнетения в царской России, они ввели более гибкую колониальную систему по примеру Англии.
В руках у меня редкая книга  профессора Ярославского государственного университета Б.Д. Плетнева под названием "Национальная проблема в России и методы ее разрешения" (Ярославль, 1922), в которой содержится множество интереснейших фактов, отражающих действительное отношения большевистских руководителей к суверенитету Беларуси. Например, со ссылкой на "Статистический ежегодник 1915 года" он приводит процентный состав населения России: "Великороссов мы имели до революции только 43%, украинцев 17%, поляков 6%, белоруссов 4%, евреев 3% и т.д."
А вот дальше откровенно о национальной политике Советского государства:
"Таков английский опыт. Опыт настолько удачный, что естественно возникает соблазн испытать его и в России, применив еанглийские методы лечения к нашей застарелой болезни - национальной розни. На этот путь и призывают нас стать представители национальных меншинств, его же пытается применить сейчас и наше советское правотворчество. Предоставить самоуправление отдельным народам, разное в зависимости от степени их культурности и политического удельного веса - вот к чему в сущности сводится национальная программа Советской России внутри государства. "Советы областей - читаем мы в Советской Конституции, - отличающихся особым бытом и национальным составом, могут объединяться в автономные областные союзы, во главе которых, как и во главе всяких могущих быть образованных областных объединений вообще стоят областные съезды советов и их исполнительные органы" (Советская Конституция. Раздел ІІ.Параграф 11.).
Этот пункт нашей дейтсвующей конституции послужил тем фундаментом, на котором строится до сегодняшнего дня целый ряд национальных областных автономий, начиная от обширной Украины и кончая миниатюрной Зырянской республикой. "Опыт России с применением различных форм федерации с переходом от федерации, основанной на советской автономии (Киргизия, Башкирия, Татария, Горцы, Дагестан), к федерации основанной на договорных отношениях с независимыми советскими республиками (Украина, Азербайджан) и с допущением промежуточных ступеней между ними (Туркестан, Белоруссия), - говорит в своих тезисах представленных 10-му съезду Коммунистической Партии Народный Комиссар по национальным делам Сталин, - целиком подтвердил всю целесообразность и гибкость федерации, как общей формы государственного союза советских республик (Тезисы Наркома Сталина, опубликованные в газете "Правда", №29 от 10 февраля 1921г.). Советское государственное строительство повторяю, не пошло по путям нормального федеративного строительства с приблизительным равенством прав отдельных штатов, а уклонилось, как это подчеркивает и Сталин в своих тезисах, в сторону английской системы предоставления различной степени автономии отдельным областям".
И далее:
" 16 января 1921 г. в Москве был заключен договор о военном и хозяйственном союзе Белоруссии и РСФСР, согласно которому Белорусская Республика вошла в состав Российской Республики. "Для лучшего осуществления этого союза, - читаем мы в ст. 3 указанного договора, - оба правительства объявляют объединенными следующие Комиссариаты: 1) Военных и Морских дел, 2) Высший Совет Народного Хозяйства, 3) Внешней Торговли, 4) Финансов, 5) Труда, 6) Путей Сообщения и 7) Почт и телеграфа" (Договор между РСФСР и ССРБ. Газ. "Жизнь Национальностей от 23.04.1921г. Параграф 9). Объединенные Комиссариаты имеют в Белорусском Совнаркоме своих уполномоченных представителей, которые руководят в пределах Белоруссии соответственными ведомственными учреждениями и несут политическую ответственность перед Белорусским ЦИКом, который их контролирует и утверждает в должности.
Белорусская автономная Республика, как это видно из п.2 договора, не лишена возможности иметь самостоятельные сношения и заключать договоры с другими государствами при одном лишь условии (обязательном впрочем и для РСФСР), что обязательства, налагаемые такими договорами на обе Республики подлежат их обоюдному утверждению.
Как мы видим автономия Белоруссии несравненно шире автономии Башреспублики, не говоря уже о Калмыцкой, Чувашской и других автономных областях компетенция центральных органов которых прямо уже декретами приравнена к компетенции губернских административных учреждений.
Таковы методы разрешения национальной проблемы принятые нашей Советской Властью".


Исходя из вышеприведенного материалы, пора бы в современной беларуской историографии закрепить за ССРБ действительное название - Беларуская автономная Республика. Это должно подчеркивать более высокий статус БНР.
Ведь и позднее деятели беларуской науки и культуры весьма нелестно отзывались о колониальном характере БССР. В опубликованном докладе секретного сотрудника органов ОГПУ от 12.05.1930г., который был отправлен в ЦК КП(б)Б тов. Гею, рассказывается про такой эпизод:

"Когда осенью 1929  года ожидалось назначение нового генерального секретаря Цк КП(б) Белоруссии, Марук говорил (как рупор Жилуновича): "Интересно, кто будет назначен эмиссаром?".
7-го октября называли секретарем Карыбу, затем Затонского ("поповича, душителя белорусов" - Марук), потом Варейкиса и, наконец, Гея. После назначения т.Гея Марук говорил: "Мы же (Белоруссия) своего рода Индия. Разве ж индус может быть назначен в Индии?" (Цит. по: Платонаў р.п. палітыкі. Ідэі. Лёсы: Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20-30-х гадоў. - Мн., 1996. - С271).

Каліноўскі напiсаў(ла) 31.08.2012 13:59
Колониальное положение Беларской автономной республики зафиксировано и в постановлении ІІІ съезда КП(б)Б Белоруссии (в ноябре 1920г.):
"Белоруссия, будучи, Социалитсической Советской Республикой, одновременно является составной частью РСФСР, и все органы в области общих мероприятий должны быть подчиненными соответствующим комиссариатам РСФСР, но иметь определенную свободу в деле решения вопросов местной жизни" (По воле народа: Из истории образования Белорусской ССР и создания Коммунистической партии Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1988, с.187-188)
Иван напiсаў(ла) 01.09.2012 15:27

БНР оставила свой яркий след и в сознании московских коммунистов. Даже Сталин на Х съезде РКП (б) выступил в защиту белорусского народа и высмеял тупиц, исповедовавших великодержавный российский шовинизм:

"Заседание пятое...
10 марта 1921г.
Сталин.

... Здесь я имею записку о том, что мы, коммунисты, будто бы насаждаем белорусскую национальность искусственно. Это неверно, потому что существует белорусская национальность, у которой имеется свой язык, отличный от русского, ввиду чего поднять культуру белорусского народа можно лишь на родном его языке. Такие же речи раздавались лет пять тому назад об Украине, об украинской национальности. А недавно еще говорилось, что украинская республика и украинская национальность - выдумка немцев. Между тем ясно, что украинская национальность существует, и развитие ее культуры составляет обязанность коммунистов. Нельзя идти против истории. Ясно, что если в городах Украины до сих пор еще преобладают русские элементы, то с течением времени эти города будут неизбежно украинизированы. Лет 40 тому назад Рига представляла собой немецкий город, но так как города растут за счет деревень, а деревня является хранительницей национальности, то теперь Рига - чисто латышский город. Лет 50 тому назад все города Венгрии имели немецкий характер, теперь они мадьяризированы. То же можно сказать о тех городах Украины, которые носят русский характер и которые будут украинизированы, потому что города растут за счет деревни. Деревня - это хранительница украинского языка, и он войдет во все украинские города как господствующий элемент. То же самое будет с Белоруссией, в городах которой все еще преобладают небелорусы. Верно, что белорусские массы, пока что не очень живо, так сказать, не с очень большим интересом относятся к вопросу развития их национальной культуры, но, несомненно, что через несколько лет, по мере того как мы апеллируем к низам белорусским, будем говорить с ними на том языке, который им понятен прежде всего, - естественно, что через год-два-три вопрос о развитии национальной культуры на родном языке примет характер первостепенной важности, и поэтому я не согласен с автором записки, который говорит, что мы искусственно насаждаем белорусскую национальность"
(Национальный вопрос на перекрестке мнений. 20-е годы. - М., 1992. - С.85).


Сталин в беларуском вопросе оказался весьма предусмотрительным человеком. Зачем российским коммунистам нужна была территория Беларуси, охваченная сепаратизмом? Ведь создание БНР и ее воороженных единиц, а позднее Слуцкое восстание и поход по Полесью войск Булак-Балаховича наглядно продемонстрировали, что русификаторская политика в данном регионе в далекой перспективе обречена на провал. С поддержкой соседней Польши либо Литвы плюс финансы стран Антанты беларусы вполне могли организовать террористические организации  наподобие ИРА в Ирландии, либо ЭТА в Испании. Создать лояльную колонию было более выгодным делом для Сталина. Более того, воспользовавшись созданием БССР, он получил выгодный плацдарм для создания террористических групп с последубщей засылкой на территорию Польши (взять хотя бы деятельность советского партизана Ваупшасова, а позднее деятельность КПЗБ). Советская Беларусь позволяла Сталину держать на крючке соседнюю Польшу и готовить почву для нанесения ей жестокого удара с целью реванша за поражение под Варшавой.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.