Вільня-Вільно-Вільнюс (Гісторыя аднаго горада)

І. Воранаў 23.10.2008

Уступ

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях...
М. Багдановіч

Прайшло не так шмат часу з таго моманту, калі Беларусь зноў набыла сваю незалежнасць. Пятнаццаць гадоў таму, атрымаўшы дзяржаўнасць, мы атрымалі акрамя нацыянальнага гаспадарства яшчэ і незлічонае мноства абавязкаў – спрадвечных спадарожнікаў адвольнага вольнага краю. Цяпер мы былі абавязаны клапаціцца пра сваю незалежнасць і свабоду самастойна.

Неад’емным чыннікам дзяржавы заўсёды зьяўлялася яе мяжа, якая дазваляла пазбегнуць блытаніны і нязгоды паміж суседзямі. Пасля аддзялення ад СССР перад Беларуссю з новай сілай паўстала пытанне па ўладкаванні сваёй новай, не адміністрацыйнай, а ўжо дзяржаўнай мяжы. Каб граніца сталася юрыдычна зацвержанай трэ’было з кожным з суседзяў асабіста скласці і падпісаць дамову, якая б узгадняла ўсе пытанні адносна яе.

Здаецца, што ў гэтым няма анічога складанага, але гэтае меркаванне памылковае. Ва ўсім свеце граніцы фармаваліся тысячамі гадоў гісторыі: перасяляліся народы, вяліся войны, дзяржавы ўзьядноўваліся і разпадаліся. Гэтая заканамернасць не абыйшла і беларускія землі.

Востра пытанне аб мяжы першы раз паўстала для нас толькі напачатку дваццатага стагоддзя, калі пачалося масавае самавызначэнне народаў. Ніколі не меўшае вялікай важнасці для беларусаў, спачатку жыўшых у Вялікім княстве, а потым і ў Расейскай Імпэрыі, яно дало моцны штуршок для яднання па нацыянальнаму і культурніцкаму чынніку. Ужо набраўшае да таго часу абароты беларускае Адраджэнне паспрыяла утварэнню першай беларускай нацыянальнай дзяржавы – БНР.

Перад толькі што ўтвораным урадам паўстала мноства пытанняў, рашэнне якіх азначала захаванне незалежніцкага стану краіны і далейшае яе самастойнае развіццё, але ў адваротным выпадку ўсё павінна было стацца інакш. Дэ факто атрымаўшы прызнанне суседзяў і некаторых эўрапэйскіх краінаў БНР павінна была захаваць адзінасць і недзялімасць сваёй тэррыторыі, што ня так і проста для дзяржаўнага новаўтварэння. Той жорсткі нестабільны час патрабаваў актыўных дзеянняў, бо адвольная хвіліна прамаруджвання азначала поўную ці частковую паразу.

Дзяржаўная тэррыторыя заўсёды акрэслена ўзгодненай з суседзямі мяжой, але калі суседзі маюць свае асабістыя погляды на тое, як гэтая мяжа будзе пралягаць, то ня рэдкія выпадкі, калі народам прыходзіцца брацца за зброю каб адстойваць сваю правату. Тады па беларускіх землях пракаціўся калейдаскоп падзеяў, мяняўшых не толькі граніцы, але нават і прыналежнасць краіны, хутка страціўшай сваю незалежнасць.

Кожны з суседзяў намагаўся даказаць свае поўныя правы на той ці іншы кавалак Беларусі, прыводзіў свае доказы і, калі спрачацца было ўжо немагчыма, кідаўся ў бойку перагінаючы палку настолькі, што закранаў інтарэсы іншых зацікаўленых бакоў, чым правакаваў іх на пачатак дзеянняў у адказ.

Больш меньш мяжу Беларусі ўдалося ўмацаваць калі да ўлады прыйшла камуністычная партыя. На гэты перыяд часу сытуацыя ў рэгіёне стала больш бяспечнай, але ніякая ўлада не магла пагасіць спрэчак а прыналежнасці тых ці іншых земляў.

Канчаткова межы Беларусі ўсталяваліся перад самай вайной, калі была вернута адабраная Польшчай Заходняя Беларусь. Канешне, мяжа БССР вельмі прыблізна нагадвала этнічныя межы, у якіх абвяшчалася БНР, але ўсё ж такі нам удалося захаваць большую частку ўласнай тэррыторыі.

Пасля некаторых змяненняў, адбыўшыхся пасля Вялікай Айчыннай вайны, мяжа Беларусі канчаткова ўладкавалася. Паколькі БССР зьяўлялася аднім з суб’ектаў СССР, то мяжа была адміністрацыйнай і асаблівых пытанняў па яе змяненні не паўставала з прычыны яе фармальнасці.

Але ўсё змянілася ў пачатку дзевяностых гадоў – разпад СССР на нацыянальныя гаспадарствы ўзняў шэраг пытанняў гістарычнага і нацыянальнага кшталту. Успомніліся незлічоныя крыўды, а з усіх бакоў зьявілася шмат людзей, выступаўшых за перагляд граніц, што фактычна азначала новы перадзел усяе Ўсходяе Эўропы.

Нягледзячы на гэта Беларусь змагла пракантраляваць сітуацыю ўнутры краіны і падпісала пагадненні, замацоўваючыя адміністрацыйную савецкую мяжу як дзяржаўную, з усімі суседзямі. Гэта сталася добрай падставай для далейшага супрацоўніцтва і развіцця зносін.

Калі, напрыклад, украінскі і латышскі адрэзкі мяжы не выклікалі аніякага сумніву ў іх справядлівасці, бо ўсталяваліся яны’шчэ ў часы Вялікага княства, то з Паўночна-Заходнім адрэзкам узніклі некаторыя пытанні. Прычынай іх сталася старажытная сталіца ВКЛ – Вільня і прылягаючыя землі. Зараз гэта Вільнюс – сталіца Летувіскай Рэспублікі, здабыўшай яго ня так ужо й даўно.

Беларусь прызнала, што больш не мае прэтэнзый на старажытную сталіцу Княства, падпісаўшы Дамову аб мяжы з Летувой 6 лютага 1995 года, але пытанне Вільні да гэтых дзён застаецца не зачыненым. Цяпер гэта ўжо не палітычная ці то тэррытарыяльная спрэчка, але гэта цікавы гістарычны дослед, нявычэрпны калодзеж, які можа шмат узбагаціць і ўразнастайніць гісторыю Беларусі і Летувы.

Не заглядваючы далёка назад я хацеў бы Вам распавесці пра Вільню. Пра той кароткі, але насычаны падзеямі перыяд яе гісторыі, калі амаль што кожны дзень змяняліся гаспадары горада, гнуліся і ірваліся лініі франтоў. Пра той час, калі вырашалася, у каго ж застанецца старажытная сталіца Літвы.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал
Каментары чытачоў
Сярожа напiсаў(ла) 23.09.2009 15:05
трэба танками на их !
Патрыёт напiсаў(ла) 21.10.2010 13:08
Найбольш цiкава распавядаецца пра Вiльню, як духоуны цэнтр беларусчыны, у блоге Уладзiмера Арлова на сайце Радыё Свабода (http://www.svaboda.org/content/article/2182959.html). Публiкацыя ад 7 кастрычнiка 2010 года называецца "Цi належала Вiльня БССР?"
Мастак напiсаў(ла) 13.11.2010 10:47

Што значыць Вiльня для беларускага народу - не трэба шмат тлумачыць. Дастаткова паглядзець фотаздымак "Беларускi Сьцяг над Вiльняй" http://www.svaboda.org/content/transcript/2212107.html

Такога прыгожага здымку я яшчэ раней не бачыў. Гэта нават не здымак - гэта цэлая эпоха, адлюстраваньне беларускага светапогляду.

Падарожнiк напiсаў(ла) 28.11.2010 14:50

Сапраўды выдатны i вельмi сiмвалiчны здымак. Гэты здымак можна хiба што параўнаць з культавай мастацкай карцiнай для ўсёй фiнскай нацыi рукi Эдварда Iсто, дзе двухгаловы расейскi арол вырывае Канстытуцыю з рук дзяўчыны Аўры (увасабляе сабой агульны вобраз Фiнляндыi).
Денис напiсаў(ла) 09.06.2011 07:37
Безыменский Л.А. в своей книге "Гитлер и Сталин перед схваткой"(М.: Вече, 2000)раскрывает закулисные переговоры по поводу Вильно и всей Виленщины: "Судя по всему, все время после немецкого вторжения в Польшу в Москве обсуждались различные варианты советского поведения. Когда же быстро обозначились успехи вермахта, пришлось принимать решение. Оно в любом случае означало использование войск Красной Армии. Напрашивалось самое простое обоснование (оно и было опубликовано): польское государство распадается, Советский Союз не может оставить в беде своих братьев по крови в Западной Белоруссии и Западной Украине и берет их под защиту. Обоснование выглядело логичным: не вступление в войну, а лишь акция по защите белорусов и украинцев, основная масса которых живет в составе СССР в своих национальных республиках. Но тогда возникала новая сложность: а как обосновать движение Красной Армии к Висле и Нареву, в районы с чисто польским населением? Здесь-то и пришло новое сталинское решение. Остановиться не на Висле у Варшавы, а на Западном Буге у Бреста. Оно было близким для Сталина, испытывавшего еще с 1920 года антипатию к полякам, вовсе не встретившим тогда цветами конные армии Буденного и Ворошилова. Перспектива иметь в 1939 году дело с враждебным местным населением отнюдь не могла радовать советское военное и политическое руководство. Впрочем, Сталин и в августе едва ли хотел идти к Варшаве. Но, как умелый политик, он совсем не собирался делать подарок Гитлеру. Он предложил ему обмен: Гитлер получает большую часть Варшавского воеводства и все Люблинское, Сталину же передается Литва, первоначально отданная в немецкую сферу. Именно об этом Сталин сказал немцам 20 сентября, предложив оформить обмен новым соглашением — разумеется, секретным. О Литве Сталин вспомнил не случайно. Только недавно на англо-франко-советских военных переговорах в Москве обсуждался проект маршала Шапошникова, предлагавшего направить советскую военную помощь (то есть дивизии Красной Армии) на Запад через так называемый «Виленский коридор», то есть по самому удобному стратегическому маршруту. Кроме того, в Москве стало известно, что уже в сентябре Гитлер принял срочные меры для закрепления германского влияния в Литве. Литовский посол в Берлине Шкирпа вел секретные переговоры о переходе Литвы под германский военный протекторат, причем вел успешно. Немцы уже обольщались перспективой того, что именно они вернут Литве старинную столицу Вильнюс, превратившуюся в польский город Вильно. Сталин же не хотел оказывать своему новому союзнику такой услуги: он хотел сам отдать Вильно литовцам. 20 сентября Сталин решил начать все заново, о чем через Шуленбурга и сообщил в Берлин. Гитлеру оставалось лишь согласиться. Отдадим должное Сталину: он переиграл на этот раз Гитлера".

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.