Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Прыход Норманаў

У 2-ой палове IX веку на ўсходзе Эўропы насталі вялікія зьмены політычныя, прычыненыя прыходам Норманаў (Скандынаваў). Норманы ймкнуліся ў Бізантыю, што слыла тады ў сьвеце сваім багацьцям. У Бізантыю із Скандынавіі вялі дзьве дарогі: адна водная па мору Балтыцкаму, Нямецкаму, цераз Атлянтыцкі акіян і мора Міжыземнае; другая дарога вяла з Балтыцкага мора па рэках - Нёман, Дзьвіна, Нарва і інш. - уцякаючых у гэтае мора, а зь іх па Дняпру ў Чорнае мора.

Норманы, што ў IX веку, імкнучыся ў Бізантыю, прыйшлі на ўсход Эўропы, у борздым часе ўтварылі тут вялікае гаспадарства - імпэрыю, складзеную із Словен, жывучых ля возера Ільменя, розных плямёнаў фінскіх, часьці плямёнаў беларускіх (крывіцкіх) і ўсіх украінскіх. Імпэрыя Рурыкавічаў (норманская дынастыя з галоўным цэнтрам у Кіеве) ня мела нацыянальнага характару, а складалася з народаў вельмі розных. Яе паўстаньне й прасьцяг адзначалі таргова-водныя дарогі. Яшчэ спачатку ў гэтым гаспадарсьцьве мелі некаторую політычную перавагу Украінцы. Але ў канцы XI веку, калі два ўкраінскія плямёны - Углічы і Ціверцы - пад націскам качаўнікоў із чарнаморскіх сьцяпоў - прымушаны былі з-пад Дняпра перасяліцца на Днестр, і гэтая перавага адпала. Адгэнуль імпэрыя Рурыкавічаў прадстаўляе ў поўнай меры свайго роду міжнародны зьвяз гаспадарстваў, слабка зьвязаных між собку адным дынастычным домам.

Із самага пачатку імпэрыі Рурыкавічаў часьць Крывіччыны, а наіменна полацкія Крывічы з часьцяй суседніх Дрыгвічоў, ня ўходзілі ў склад гэтага гаспадарства. 3 выняткам вельмі кароткіх перарываў, ня трываючых і дзесяткоў год, Полаччына ўвесь час была гаспадарствам незалежным ад Кіеўскага політычнага цэнтру.

У канцы XII веку Полацкае гаспадарства расшырыла свае межы на паўночным заходзе па р. Дзьвіне блізу да Балтыцкага мора (ля дольнай Дзьвіны быў полацкі ўдзел - княства Кукейноскае), на заходзе абыймала басэйн Нёмна (тут полацкімі ўдзеламі былі княствы Віленскае, Горадзенскае зь м. Горадзен ля Нёмна й Гарадзецкае), а на паўдні даходзіла да Прыпяці (княствы Слуцкае й Клецкае былі полацкімі ўдзеламі).

Адначасна з разростам Полаччыны, эманцыпаваліся ад Кіеўскага цэнтру і іншыя крывіцкія (беларускія) землі-княствы: Северскае й Смаленскае (за князя Расьціслава Мсьціславіча 1125-1160). Побач із гэтым настае ў XII веку паміж усімі гаспадарствамі беларускімі політычнае й гаспадарскае збліжэньне (блізіня культурная была заўсёды).

У тым-жа XII веку і іншыя нацыянальныя асяродкі, у меру свайго культурна-політычнага дасьпяваньня, эманцыпуюцца ад Кіева: украінская - Галіцкая - зямля робіцца самастойнай за князя Яраслава Асмамысла (‡1187), Ростаўска-Суздальская (пазьнейшыя Маскалі) [9] за Юр'я Даўгарукага (1157).

Напрошуецца тут аналёгія з цэсарствам Караля Вялікага. Там таксама адно гаспадарства ў меру дасьпяваньня сваіх складовых нацыянальных часткаў дзеліцца за наступнікаў Каралёвых на тры асобныя нацыянальныя гаспадарствы - Нямеччыну, Італію й Францыю.

  • [9] Суздальцы, пазьней ад м. Масквы званыя Маскалямі, паўсталі ад зьмяшаньня зь Фінамі і асыміляваньня іх ноўгарадзкімі Славенамі. Хоць ужо ільменскія Славене былі славянска-фінскімі мешанцамі, то аднак новы прыток фінскага элемэнту быў такі вялікі, што паўстала апрычоная ад Славен раса, раса запраўды фінская, адно із славянскім пакостам (мова аднолькавая з ноўгарадзкімі Славенамі).
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Цярэшка напiсаў(ла) 24.06.2008 17:34
Я ня разумею, чаму мова Станкевіча дасюль ня цікавіць нашых моваведаў?
Сяргей напiсаў(ла) 27.01.2012 19:29
Дата выдання, калі хто не ведае - 1942 год. Калі хто не ведае гісторыю Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай - у 1941-44 гг. Мінск быў пад нямецкай акупацыяй. І м-р Станкевіч выдаваў свае "творы" ў акупаваным Мінску з ведама і дазволу нямецкіх улад, што было магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён з імі супрацоўнічаў. Гэтым ўсё сказана. Такі ж кошт і яго "геніяльным творам" - беларусы, значыць, "чыстыя арыйцы", а "расейцы" - "турка-татары" і "фіны". Ну-ну...
Андрэй напiсаў(ла) 15.11.2012 16:45
Сяргэй, немцам усе роуна было да гэтага. Яны ня ведали беларускуй минуласци
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:24
Станкевіч мае рацыю незалежна ад таго зь кім ён "супрацоўнічаў" ці не "супрацоўнічаў".
Чытай тут
і тут

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.