Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Політычны развой

У IX веку беларускія плямёны былі ўжо на ведамай ступені культурна-політычнага развою. Мелі яны свае політычныя асяродкі - гарады.

Мелі такжа свае гаспадарствы - княствы зь мясцовымі родамі князёў. Яны вялі ладны (значны) гандаль, галоўна з Арабамі. Дыкжэ ў VIII-IX в. церазь Беларусь ішла дарога арабска-скандынаўскага гандлю. Гэта была найбольшая галіна сьветнага гандлю арабскага. Менаваная дарога йшла з Арабіі й Сырыі на Арменію, Каўказ і Касьпійскае мора, адгэнуль часткава на Волгу, а часткава на раку Дон і Данец у Крывію (Беларусь) і далей у Скандынавію. Аб велічыні гэтага гандлю сьветчыць мноства скарбаў арабскіх монэтаў, знаходжаных у раскопах у Беларусі. Разам із гандлям прыходзіў некаторы культурны ўплыў арабскі.

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Цярэшка напiсаў(ла) 24.06.2008 17:34
Я ня разумею, чаму мова Станкевіча дасюль ня цікавіць нашых моваведаў?
Сяргей напiсаў(ла) 27.01.2012 19:29
Дата выдання, калі хто не ведае - 1942 год. Калі хто не ведае гісторыю Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай - у 1941-44 гг. Мінск быў пад нямецкай акупацыяй. І м-р Станкевіч выдаваў свае "творы" ў акупаваным Мінску з ведама і дазволу нямецкіх улад, што было магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён з імі супрацоўнічаў. Гэтым ўсё сказана. Такі ж кошт і яго "геніяльным творам" - беларусы, значыць, "чыстыя арыйцы", а "расейцы" - "турка-татары" і "фіны". Ну-ну...
Андрэй напiсаў(ла) 15.11.2012 16:45
Сяргэй, немцам усе роуна было да гэтага. Яны ня ведали беларускуй минуласци
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:24
Станкевіч мае рацыю незалежна ад таго зь кім ён "супрацоўнічаў" ці не "супрацоўнічаў".
Чытай тут
і тут

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.