Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Плямёны беларускія

Просьле свайго ўтварэньня беларускі народ ня доўга жыў, зусярэдзіўшыся ў ваднэй мясцовасьці. Разрастаючыся й пашыраючыся на вялізарных прасторах, ён падзяліўся на асобныя плямёны, каторыя аднак чуліся свае між собку, ведалі, што яны належаць да аднаго народу. Апрача традыцыі супольнага паходжаньня радніў іх адзін псыхолёгічны тып, адзін характар, звычаі, спосаб жыцьця і адна мова, бо дыялекты асобных плямёнаў надта мала розьніліся адзін ад аднаго, складаючы разам адзін беларускі язык.

Былі гэткія плямёны беларускія:

1. Дрыгвічы. Яны займалі прастор між Прыпяцяй і Дзьвіной. Часьць Дрыгвічоў адарвалася неяк ад цэласьці гэтага племені й апынулася на Балканах у Македоніі. Грэкі называлі іх Druguvitai. У VI в. яны былі ўжо хрысьцянамі і мёлі свайго біскупа. 3 часам яны растаілі паміж Баўгар, але сьляды мовы беларускай (дзеканьне, аканьне і іншыя) дагэтуль захаваліся у некаторых гаворках баўгарскіх.

2. Дзераўляне або Дзерава жылі на паўдня ад Дрыгвічоў, у Паўднёвым Палесьсі.

Довады іх прыналежнасьці да беларускага народу гэткія:

а) Дагэтуль бальшыня даўнейшага прастору дзераўлянскага занята беларускай моваю, а на асталай часьці ёсьць асноўныя асаблівасьці беларускае мовы (развой ненацісьненых самагукаў накшы ад развою націсьненых) [2], каторыя сьветчаць, што раней і тамака была мова беларуская, але пазьней шчэзла, віда-вочна з прыходам туды насяленьня ўкраінскага з паўдня.

b) Подле антрополёгаў Ваўка [3] і Талька-Грынкевіча антрополёгічны тып насяленьня ўсяго Палесься аднолькавы з антрополёгічным тыпам Беларуса.

3. Радзімічы, што займалі прастор ля р. Сожа, левага прытоку Дняпра.

4. Севяране або Север займалі прастор ля Дзясны, Сейма й Сулы - левых прытокаў Дняпра. Пры гэтым Севяране ў сваім колёнізацыйным руху на паўдня і паўднявы ўсход даходзілі да ракі Данца, каторы зваўся ў старыну "северскім", і Дона [4]. Колёніяй северскай была на'т Тмутаракань ля Азоўскага мора (на паўабтоку Тамані). Як ведама зь летапісцаў, Тмутаракань цягнула да Чарнігава і наагул да Северскай зямлі [5].

Яшчэ нядаўна ў навуццы было хістаньне, што да нацыянальнай прыналежнасьці Севяран, але цяпер іхняя беларускасьць цьвёрда ўстаноўлена. Прычыніўся да гэтага галоўна проф. П. Растаргуеў [6].

Вось довады беларускасьці Севяран:

a) У бальшыні даўнейшага асяродка Севяран цяперака жывуць Беларусы, а што да паўднявой часьці Севершчыны, дзе цяпер Беларусаў нямашака, ведама, калі адтуль Севяране выйшлі або былі выгублены і што ў XVII в. туды прыйшло насяленьне чужое, украінскае. Даўнейшы северскі характар прастору ў Чарнігаўшчыне, занятага цяпер Беларусамі, пацьвярджае археолёгія і гісторыя.

b) Летапісцы лічаць Севяран сваймі іншым плямёнам беларускім. Гэтак, кіеўскі летапісец кажа: "Радимичы и Вятичы и Северь одинь обычай имяхуть".

c) У XVII, XVIII і на'т XIX в. назовам "Сіверяне" называлі Украінцы Беларусаў Чарнігаўшчыны [7].

5.Вяцічы жылі па р. Аццэ, зьверху ажно да сярэдняе яе цечы.

6. Крывічы займалі верх Дняпра, верх Волгі, верхнюю й сярэднюю Дзьвіну, р. Вялікую і часьць р. Лаваці. Крывічы былі найболыным племеням. Яны праявілі вялікія арганізацыйныя й гандлёвыя здольнасьці. Яны ня толькі самі добра арганізаваліся, але нярэдка арганізавалі такжа іншыя плямёны беларускія. Дзеля таго сярод іншых плямёнаў беларускіх, у мясцовась цях, што гадзіліся на адміністрацыйныя пункты, зьяуляліся кры-віцкія адміністратары і паўставалі крывіцкія колёніі. Аб гэтым цяпер сьветчаць местачкі й сёлы з назовамі "Крывічы" і пад. Гэтак, маем местачка Крывічы ў Вялейскім пав., Крэва й Крыўск у пав. Ашмянскім, сяло Крывічы ў пав. Лідзкім і г. д., на'т на Палесьсю. Стары замак - Крывы горад - у Вільні быў таксама пастаўлены Крывічамі. "Крывы" значыць тут "крывіцкі".

Ад IX в. Крывічы політычна дзяліліся на полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх [8].

Дзеля вялікай дзейнасьці племені Крывічоў імя іхнае памалу пашыралася на іншыя плямёны беларускія. У XII в. назоў "Крывічы" стаўся назовам агульна-нацыянальным, значыцца і ўсі іншыя плямёны беларускія сталі звацца Крывічамі. Побач із гэтым агульна-нацыянальным назовам "Крывіч", "Крывія", "Крывіччына", "Крывіцкі" былі й мясцовыя назовы пляменныя ("Севяране", "Радзімічы" і інш.).

Назоў "Беларусы", "Беларусь" шмат пазьнейшы і накінены Маскалямі; да палавіны XII веку Беларусы гэтым назовам сябе не называлі, а зь не Беларусаў называлі іх дагэнуль гэтым назовам блізу адны толькі маскоўскія політыкі - з мэтамі тэндэнцыйна-політычнымі.

Даволі шырака, хоць далёка ня зусім чыста, назоў "Беларус" і г. д. сярод нашага народу прыняўся толькі ў XX веку.

Дзеля вышменаванага паўстала моцнае ймкненьне, каб нашаму народу вярнуць яго стары й запраўдны назоў "Крывічы", "Крывічане" і г. д. Дзеля таго-ж і аўтар гэтае працы будзе часта ўжываць гэты назоў.

А калі назоў "Крывічы" і г. д. будзе адносіцца да аднаго плямя Крывічоў, тады будзе дадавацца слова "плямя" або "полацкія", "смаленскія" ці "пскоўскія" (Крывічы).

  • [2] Глянь аб гэтым працы ўкраінскага дыялектолёга В. Ганцова.
  • [3] Хв. Вовк. Антропологічні особлнвості украінського народу. Студіі з украінськоі етнографіі та антропологіі. Прага.
  • [4] А. В. Михайлов. Опыт введения в изучение рус. лит. языка и письма. Варшава, 1911, бач. 99.
  • [5] Ibid.
  • [6] Проф. П. А. Расторгуев. Северско-белорусский говор. Петербург, 1927. Глянь такжа: Я. Станкевіч. Севяране - беларускае плямя (Калосьсе, 1,1935).
  • [7] П. Расторгуев, Ibid., бач. 217-218.
  • [8] Аб Крывічох і Вяцічах глянь: Я. Станкевіч. Беларускія плямёны і іхняе расьсяленьне (Родная мова, I, Вільня)
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Цярэшка напiсаў(ла) 24.06.2008 17:34
Я ня разумею, чаму мова Станкевіча дасюль ня цікавіць нашых моваведаў?
Сяргей напiсаў(ла) 27.01.2012 19:29
Дата выдання, калі хто не ведае - 1942 год. Калі хто не ведае гісторыю Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай - у 1941-44 гг. Мінск быў пад нямецкай акупацыяй. І м-р Станкевіч выдаваў свае "творы" ў акупаваным Мінску з ведама і дазволу нямецкіх улад, што было магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён з імі супрацоўнічаў. Гэтым ўсё сказана. Такі ж кошт і яго "геніяльным творам" - беларусы, значыць, "чыстыя арыйцы", а "расейцы" - "турка-татары" і "фіны". Ну-ну...
Андрэй напiсаў(ла) 15.11.2012 16:45
Сяргэй, немцам усе роуна было да гэтага. Яны ня ведали беларускуй минуласци
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:24
Станкевіч мае рацыю незалежна ад таго зь кім ён "супрацоўнічаў" ці не "супрацоўнічаў".
Чытай тут
і тут

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.