Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Мова й культура ад пачатку да канца стагодзьдзя ХIII

Мова. Дарма, што народ крывіцкі (беларускі) паўстаў ізь зьліцьця часьці Славян із часьцяй Балтаў, мова крывіцкая (беларуская) належыць да радзімы моваў славянскіх. Элемэнтаў балтыцкіх у ёй блізу што нямашака.

Падобна, як іншыя мовы славянскія, мова крывіцкая апрычылася (выдзелілася) з мовы праславянскае не пазьней як у VI в. па Хрысту. Найстаршыя асаблівасьці мовы крывіцкае, супольныя ёй зь іншымі мовамі славянскімі, паказуюць, што апрычэньне мовы крывіцкае настала беспасярэдне, г. зн. што паміж яе а мовы праславянскае ня было пары пасярэдняе.

Літаратура. а) Рэлігійная. Літаратураў Крывічоў пачынаецца з прыймом хрысьцянства ў канцы X в. Літаратурнаю моваю была спачатку мова царкоўна-славянская (старабаўгарская). Вымова царкоўна-славянскіх тэкстаў была крывіцкая.

Да прыйма хрысьцянства Крыўя наагул была зусім пасьпеўшы, дзеля таго просьле яго прыйма тут борзда разьвіваецца культурнае жыцьцё.

Адначасна з прыймом хрысьцянства была перанесена ў Крыўю рэлігійная літаратура ў мове старабаўгарскай, каторую далей перапісывалі. Адначасна рабілі новыя пераклады з грэцкае мовы. Нязадаўга паўстае літаратура орыгінальная. Вышшага свайго развою даходзіць яна ў стаг. XII, каторае наагул з гледзішча культурнага стаіць вельмі высака.

Культурнае жыцьцё, а значыцца і літаратурнае зусярэджуецца ў мястох, наўперад у болыных асяродках політычных, як Смаленск, Полацак, Тураў, Віцебск, Горадзен (ля Нёмна), Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі. У стаг. XII на першае месца ў культурным жыцьцю выбіваецца Смаленск. У гэтым часе выдатным і плодным крывіцкім пісьменьнікам рэлігійным быў тут Клім Смаляціч (ад 1147 г. кіеўскі мітраполіт). Іншым ізноў выдатным пісьменьнікам быўу Смаленску Аўраам Смаленскі; ён быў адначасна маляром.

"Клім Смаляціч і Аўраам Смаленскі - гэта зьзяючыя зоры на смаленскім гарызонце. Адылі (аднак) яны ня былі зьявішчам прыпадкавым, бо ў Смаленску былі школы, а перапісаваныя рукапісы й кнігі знаходзілі збыт. Смаленск даў сьцяг харошых твораў літаратурных, пачынаючы ад лістоў Кліма Смаляціча, жыцьцяпісу Аўраамавага, напісанага ягоным вучаньніком Ахрэмам, а канчаючы павесьцяй аб Мяркуру, падарожжам Ігната Смальняніна ў Палестыну й Канстантынопаль і шмат іншых. На жаль, шмат літаратурных памяткаў загінула, прыкладам, Смаленскі летапіс... У гісторыі асьветыў стаг. XI-XII наўсходзе Эўропы роля Смаленска ня меней важная за ролю Кіева" [28].

Геніяльным пісьменьнікам-казаньнікам быў сьвяты Кірыла (‡1183), званы Тураўскім, бо паходзіў з тураўскіх мяшчан і быў біскупам у Тураве. Ен дасканальна знаў візантыйскую літаратуру. Ён карыстаўся вялізарнай пашанай і славай. Творы ягоныя шырыліся ня толькі ў Крыўі, але такжаў іншых краёх праваслаўных, бліжшых і дальшых (Баўгарыя, Сэрбія). Казаньніцкі талент Кірылаў ня знаў сабе роўнага. Творы ягоныя дагэтуль ня страцілі свайго хараства. "Словы Кірылы Тураўскага, - кажа гісторык царквы, проф. Галубінскі, - зьяўляюцца зусім чыста такімі творамі казаньніцкімі, як казані сучасных нам наўчоных казаньнікаў. Каб перакласьці іх на мову расейскую і сказаць, што гэта творы такога і такога казаньніка сучаснага, дык хіба толькі тыя ня былі-б уведзены ў вабмылу, што найдасканальней знаюцца на гэтага роду літаратуры".

Казані Кірылы Тураўскага сьветчаць аб высокай роўні інтэлектуальнай тагочаснага грамадзтва крывіцкага, з каторага паходзілі слухачы ягоных казанеў.

Выдатнай дзеячкаю культурна-асьветнай была ўтым-жа веку княжна полацкая Еўфрасіня-Прадслава, унучка Ўсяслава Вялікага. У Сялцу ля Полацка яна залажыла жаноцкі манастыр імя Хрыста Спаса і шырака арганізавала там перапісваньне кніжак.

б) Літаратура сьвецкая. Але ня толькі была літаратура рэлігійная. На аснове творства народнага і літаратуры рэлігійнае паўстала мастацкая літаратура сьвецкая. Гэта былі эпічныя песьні аб гэроях-багатырох ды цэлыя поэмы. 3 даўнейшага эпосу гэроічнага, дахаванага дагэтуль на поўначы Расеі (т. зв. быліны), а ў фрагмэнтах таксама ў беларускім творстве народным можна ўстанавіць быцьцё эпічных песьняў або поэмаў аб полацкай княжне Рагнедзе (умерла ў канцы X стагодзьдзя), аб сыну ейным полацкім князю Ізяславу (‡1001). Фрагмэнты дзіўна-харошай поэмы аб полацкім князю Усяславу Вялікім (‡1101)рагмэнт поэмы аб полацкім князю Ізяславу Васількавічу захаваліся ў повесьці з канца XII стагодзьдзя, ведамай пад назовам "Слова а палку Ігораве" [29]

Цэлаю дайшла да нас надзвычайна харошая поэма аб паходзе ноўгарад-северскага князя Ігора на Полаўцаў у 1185 г., напісаная ў тым-жа годзе ў Севершчыне [30], значыцца крывіцкая.

Цяперкаўстаноўлена, што цэнтрамі мастацкае поэзіі сьвецкае былі ў Крыўі Полацак і Ноўгарад-Северскі. Адьші з усёй пэўнасьцяй можна дапушчаць, што такім цэнтрам быў такжа Смаленск, а хіба і іншыя сучасныя крывіцкія цэнтры політычна-культурныя.

Архітэктура. Іншай галіною культуры была архітэктура. 3 прыймом хрысьцянства ў політычных цэнтрах ставілі каменныя царквы. Із сваіх цэркваў і іх архітэктуры слылі Полацак, Смаленск, Віцебск, Горадзен, Чарнігаў. Як працяг культурных уплываў арабскіх пярэдняе пары (да прыйма хрысьцянства, глянь вышэй), цікава будзе адцеміць, што стыль крывіцкіх цэркваў XI-XIII стаг. паходзіў не з Канстантынопалю, ня з бліжшае Візантыі, але із Сырыі. На гэтай аснове ў разгляданую пару паўстаў крывіцкі стыль царкоўнае архітэктуры, апрычоны ад кіеўскага й маскоўскага [31]. Таксама муравалі княжыя замкі.

Культурныя ўплывы. У першую пару (VIII-X стаг.) былі культурныя ўплывы арабскія, што ў стаг. X, у сувязі з прыходам Норманаў былі пераможаны ўплывамі бізантыйскімі, рэзультатам чаго было прыймо хрысьцянства з Канстантынопа-лю. Адылі (аднак) адначасна былі некаторыя ўплывы заходне-эўропэйскія, што ад пачатку XII стаг. ўдачна супаруюць із уплывамі бізантыйскімі, а ў жыцьцю сьвецкім пануюць. Ладнае ўзмацненьне ўплываў заходніх, значыцца нямецкіх, прыпадае на час ад першых год XIII стаг. Заходне-эўропэйскія ўплывы ішлі галоўна за пасярэдніцтвам гандлёвых зносінаў, наўперад із Ганзаю нямецкай. Немалое мелі значаньне такжа зносіны ваенныя зь Немцамі (крыжакамі). Аднолькава, як на захадзе, у Крыўі вытварыўся собскі стан рыцарскі. Крывіцкія рыцары адзначаліся тымі самымі цнотамі, што і рыцарства заходнеэўропэйскае, значыцца адвагаю, пачуцьцём гонару, набожнасьцяй, пачуцьцём павіннасьці, вернасьцяй данаму слову, пачуцьцём собскага дастаенства. Сьветчаць аб гэтым сучасныя. Гэтак, прыкладам, ведамы крыжацкі хронікар, Пётра Дусбург, кажа, што сучаснае яму рыцарства полацкае ні ў чым ня ўступала рыцарству заходне-эўропэйскаму.

Ня толькі сваім паходжаньнем чыста арыйскім, але такжа заўсёднымі зносінамі із Заходам - наўперад ізь Немцамі й Скандынаўяй - Крыўя належыла да культурнае заходне-эўропэйскае сфэры. Відаць гэта із сучаснае абычайнасьці Крывічоў.

  • [28] Довнар-Запольский, op. cit., бач. 67.
  • [29] Евг. Ляцкий. Слово о полку Игореве, у Празе 1934, бач. 55, 92, 93,141.
  • [30] Зналы тагочаснай літаратуры мастацкай, проф. Еўг. Ляцкі, у сваёй працы "Слово о полку Игореве" (Прага, 1934) зусім пераконуюча давёў, што ведамае "Слова аб палку Ігоравым" паўстала такім спосабам, што поэму аб паходзе северскіх князёў, на чале з ноўгарад-северскім князям Ігорам, на Полаўцаў, напісаную ў 1185 г. ў Севершчыне, ды меншую і меней мастацкую за яе поэму аб кіеўскім князю Сьвятаславу, напісаную ў Кіеве, няведамы рэдактар таксама Кіяўлянін - злучыў у вадным творы ды ілюстраваў фрагмэнтамі песьняў і поэмаў з даўнейшых часоў аб князёх крывічанскіх - Алегу Сьвятаславічу, Усяславу Вялікім Полацкім і Ізяславу Васількавічу, дадаючы таксама фрагмэнты песьняў аб князёх сучасных. У паўсталым такім парадкам твору поэма аб паходзе северскіх князёў на чале з Ігорам была цэнтральнай і найгалаўнейшай часьцяй складовай (Там-жа, бач. 55).
  • [31] Проф. М. Шчакаціхін. Нарысы гісторыі беларускага мастацтва. Менск.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Цярэшка напiсаў(ла) 24.06.2008 17:34
Я ня разумею, чаму мова Станкевіча дасюль ня цікавіць нашых моваведаў?
Сяргей напiсаў(ла) 27.01.2012 19:29
Дата выдання, калі хто не ведае - 1942 год. Калі хто не ведае гісторыю Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай - у 1941-44 гг. Мінск быў пад нямецкай акупацыяй. І м-р Станкевіч выдаваў свае "творы" ў акупаваным Мінску з ведама і дазволу нямецкіх улад, што было магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён з імі супрацоўнічаў. Гэтым ўсё сказана. Такі ж кошт і яго "геніяльным творам" - беларусы, значыць, "чыстыя арыйцы", а "расейцы" - "турка-татары" і "фіны". Ну-ну...
Андрэй напiсаў(ла) 15.11.2012 16:45
Сяргэй, немцам усе роуна было да гэтага. Яны ня ведали беларускуй минуласци
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:24
Станкевіч мае рацыю незалежна ад таго зь кім ён "супрацоўнічаў" ці не "супрацоўнічаў".
Чытай тут
і тут

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.