Крыўя-Беларусь у мінуласьці

Крыўя ў гаспадарсьцьве расейскім

Посьле двух (1772 і 1793 г.) падзелаў польска-крывіцкае Рэчыпаспалітае блізу ўся Крыўя, з выняткам Беласточчыны і цяперашняга павету Бела-Падляскага, апынулася ў Расеі. У1817 г. таксама Беласточчына была прылучана да Расеі. Павет Бела-Падляскі быў прылучаны ў 1807 г. да княства Варшаўскага, што ў тым-жа годзе ўтварыў Наполеон. А калі ў 1815 г., пастановаю Венскага кангрэсу, паўстала, злучанае з Расеяй, Каралеўства Польскае, Бела-Падляскі павет апынуўся ў яго межах.

Посьле прылучэньня да Расеі, Крыўя з кажнага гледзішча лучыла з агню ды ў прысак. Дык былі спробы адлучэньня ад Расеі дзеля адбудовы собскае гаспадарсьцьвенасьці. Першая спроба была ўжо ў 1812 г. ў часе вайны Наполеона з Расеяй. Зрабілі яе ў бальшыні тыя самыя гаспадарсьцьвенікі крывіцкія, што, будучы пад уплывам кулыуры польскай, былі абыякавы на нацыянальна-крывіцкія справы. Дзеля таго гэная спроба, калі-б удалася, магла толькі давесьці да палажэньня зь перад падзелу Рэчыпаспалітае.

Француская армія рабіла мноства рэквізыцыяў у насельніцтва, апрача таго жаўнеры гэтае арміі яшчэ рабавалі, і дзеля таго адносіны люду крывіцкага да войскаў наполеонавых былі так-жа няпрыязныя. Адносіны гэтыя выказваліся ў жаданьню: "Каб Пранцуз пагнаў Маскаля дый сам не вярнуўся".

Іншая спроба адлучэньня ад Расеі была ў 1863 г. ў часе польскага паўстаньня. Тады на чале паўстанцаў - былога Вялікага Княства Літоўскага стаяў як дыктатар, Кастусь Каліноўскі. Подле ягонага пляну, адбудаванае гаспадарства крывіцкае, або Вялікае Княства Літоўскае, мела быць таксама ў фэдэрацыйнай сувязі з Польшчаю. Аднак Каліноўскі быў крывіцкім нацыяналістым. Дзеля таго, каб ідэя ягоная ўжыцьцёвілася, адроджаная гаспадарсьцьвенасьць крывіцкая, калі ня была-б здушана Польшчаю, была-б у некаторай сувязі з адраджэнскім рухам крывіцкім. Дык Каліноўскі лучыў у сваёй асобе дзьве пары: з гледзішча нацыянальнага належыў да адраджэнскага руху крывіцкага, а подле ідэялаў політычных быў гаспадарсьцьвенікам пары даўно мінулай.

У 1905 годзе ў часе 1-ае рэвалюцыі ў Расеі крывіцкая політычная партыя, лічачыся з акалічнасьцьмі, выставіла дамаганьне аўтаноміі Крыўі ў гаспадарсьцьве расейскім.

Напасьледаку 1918 г. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абясьціла незалежнасьць Крыўі ў яе этнаграфічных граніцах. Быў гэта чысты плод адраджэнскага руху крывічанскага. Што праўда, гэтым актам ня былі разарваны політычныя вузлы, зьвязуючыя Крыўю з Маскоўшчынаю, і Крывічы да апошняе часіны мучыліся ў няволі маскоўскай, але гэтым актам да канца была даснавана ніта новае крывіцкае думкі нацыянальна-політычнае, і думка гэтая была спапулярызавана, родзячы масы адданых ёй энтузыястых.

Адраджэнскі рух крывіцкі мусіў заўзята ходацца з Палякамі й Маскалямі за крывіцкія душы. Дзеля таго ў усіх нацыянальна сьвядомых Крывічоў паўстаў зусім прыродны антагонізм у вадносінах да менаваных нацыянальнасьцеў. Павялічылі яго наўперад перасьледваньні Крывічоў у вапошніх дзесяткох год. Адначасна ў політычна думаючых Крывічоў што раз болей, у меру політычнага сьпеньня, расло перакананьне, што прыродным саюзьнікам Крыўі ёсьць Нямеччына і што ад яе будзе залежыць адбудова крывіцкага гаспадарства. Гэтае перакананьне ў сусьветную вайну было пашырана сярод крывіцкай інтэлігенцыі. У цяперашнюю часіну яно пашырылася сярод крывіцкіх масаў народных.

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Цярэшка напiсаў(ла) 24.06.2008 17:34
Я ня разумею, чаму мова Станкевіча дасюль ня цікавіць нашых моваведаў?
Сяргей напiсаў(ла) 27.01.2012 19:29
Дата выдання, калі хто не ведае - 1942 год. Калі хто не ведае гісторыю Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай - у 1941-44 гг. Мінск быў пад нямецкай акупацыяй. І м-р Станкевіч выдаваў свае "творы" ў акупаваным Мінску з ведама і дазволу нямецкіх улад, што было магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён з імі супрацоўнічаў. Гэтым ўсё сказана. Такі ж кошт і яго "геніяльным творам" - беларусы, значыць, "чыстыя арыйцы", а "расейцы" - "турка-татары" і "фіны". Ну-ну...
Андрэй напiсаў(ла) 15.11.2012 16:45
Сяргэй, немцам усе роуна было да гэтага. Яны ня ведали беларускуй минуласци
litva напiсаў(ла) 30.12.2012 16:24
Станкевіч мае рацыю незалежна ад таго зь кім ён "супрацоўнічаў" ці не "супрацоўнічаў".
Чытай тут
і тут

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць пакідаць каментары.