Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

П. Лойка 17.12.2007

Уступ

Мапа Вялікага Княства ЛітоўскагаГісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калінінград) у 1582 г.

Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы - М.Устралаў, М.Каяловіч, П Бранцаў - менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Пры гэтым згаданыя даследчыкі не заўважалі на землях Русі, што сталі складовай часткай Вялікага Княства Літоўскага, працэсаў фарміравання асобных народаў - беларускага і ўкраінскага. Гэтыя народы з'яўляліся для іх не больш чым галінамі аднаго "рускага (мелася на ўвазе вялікарускага) народа, толькі з некаторымі адрозненнямі ў культуры і мове.

Пэўны адыход ад прыведзенай трактоўкі гістарычнага лёсу Вялікага Княства Літоўскага назіраўся ў працах гісторыкаў канца XIX - пачатку XX ст. - М Любаускага, Ф.Леантовіча, М.Доўнар-Запольскага, У.Пічэты. Яны разглядалі Вялікае Княства як дзяржаву федэратыўную, што ўзнікла ў працэсе галоўным чынам мірнага дагаворнага аб'яднання Літвы і Заходняй Русі. Прычым усходнеславянскія землі ў складзе гэтага дзяржаўнага арганізма адыгрывалі значную ролю на працягу ўсяе яе гісторыі, а не знаходзіліся з канца XVI ст. пад зверхнасцю заходніх суседзяў. У XV - XVI стст., згодна з высновамі М.Любаўскага, у "Літоўска-Рускай" дзяржаве (так ім вызначалася Вялікае Княства Літоўскае) усталяваўся палітычны лад, які меў значнае падабенства з сярэдневяковым заходнееўрапейскім феадалізмам.

Але ў савецкі час (прыкладна з 30-х гг.) у працах беларускіх і расійскіх гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае падавалася для беларусаў як чужародная дзяржава-прыгнятальніца. "Літоўска-польскае панаванне над беларускім народам" прыраoноўвалася да мангола-татарскага ярма для ўсходняй і паўднёвай Русі.

На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высновы беларускія гісторыкі, што працавалі і працуюць у гады адраджэння (10 - 20 гг. XX ст.), уздыму і ўвасаблення (канец 80-х -90гг. XX ст.) беларускай дзяржаўна-незалежніцкай ідэі, ці тыя, хто захоўваў яе, знаходзячыся ў эміграцыі (Вацлаў Ластоўскі, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскі, М.Ермаловіч, П.Урбан і інш.). У іх пункце гледжання на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага пераважае думка, згодна з якой утварэнне гэтай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях і па сваім змесце яна з'яўлялася адназначна беларускай (М.Ермаловіч). Унутраная і знешняя палітыка вярхоўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, на думку П.Урбана, у асноўным адпавядала інтарэсам беларускага народа.

Больш узважана падыходзяць да ацэнкі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага сучасныя беларускія даследчыкі, якія падкрэсліваюць яго федэралізм, поліэтнічнасць. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім" (1992 г.) прыйшлі да высновы, што "ўсе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы".

Ў 20 - 80-я гг. нашага стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і плённа распрацоўваліся праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыі вялікакняжацкіх гарадоў прысвечаны даследаванні В.Дружчыца, З.Капыскага, В.Мялешкі, А.Грыцкевіча. Праблемы аграрнай гісторыі разглядаліся ў артыкулах і манаграфіях У.Пічэты, К.Кернажыцкага, Дз.Пахілевіча, М.Спірыдонава, П.Лойкі, В.Голубева. Ваенна-гістарычнай тэматыцы прысвяцілі свае працы М.Ткачоў, Г.Сагановіч. Гісторыю культуры і права распрацоўвалі ў сваіх даследаваннях Я.Юхо, С.Падокшын, С.Сокал, Г.Галенчанка і інш.

У сваіх навуковых пошуках гісторыкі абапіраюцца на першакрыніцы. Менавіта яны дазваляюць нібы пабачыць мінулае сваімі вачыма, пабываць у ім, адчуць дух і атмасферу адышоўшых эпох, зразумець норавы, клопаты, памкненні прашчураў. Гэтыя пісьмовыя помнікі падзяляюцца на дакументальныя (актавыя матэрыялы, заканадаўства, матэрыялы справаводства) і апавядальныя, да якіх адносяцца летапісы і хронікі, літаратурныя і публіцыстычныя творы, мемуары.

Найбольш масавымі крыніцамі з'яўляюцца акты і граматы сацыяльна-эканамічнага і сацыяльна-палітычнага характару. Яны характарызуюць працэс фарміравання феадальнага землеўладання, стан гаспадаркі, саслоўную структуру насельніцтва і сацыяльную палітыку ўрада. Люстэркам свайго часу з'яўляюцца заканадаўчыя помнікі - Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Па іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, правасвядомасць, мараль і побыт, культуру і мову людзей XV - XVI стст.

Багацейшай крыніцай ведаў аб мінулым з'яўляецца справаводная дакументацыя, што адклалася ў вялікакняжацкай канцылярыі ў Вільні (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага), у актавых кнігах судовых устаноў дзяржавы. Розныя бакі жыцця Беларусі адлюстроўваюць матэрыялы рэвізій гаспадарскіх уладанняў адміністратыўных раёнаў (старостваў, эканомій, валасцей, княстваў), інвентарныя апісанні феадальных уладанняў, гарадоў і мястэчак, мытныя кнігі. Гісторыя вайсковай справы знайшла адбітак у "попісах" (вопісах) войска Вялікага Княства Літоўскага 1528, 1565 і 1567 гг.

Значную цікавасць для гісторыка ўяўляюць дакументы вальных Соймаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, павятовых соймікаў, з'ездаў шляхты: спісы пытанняў для разгляду, інструкцыі, наказы дэпутатам ад шляхты, прамовы, паведамленні розных камісій, скаргі, пратаколы пасяджэнняў, універсалы, дэкларацыі, канстытуцыі (пастановы)і інш. Іх дапаўняюць "дыярыўшы" з апісаннем сеймавых падзей, выступленняў дэпутатаў, закулісных палітычных інтрыг.

Асобную групу крыніц складаюць перапіска вялікіх князёў літоўскіх з магнатамі Беларусі, Літвы, Ўкраіны, з кіраўнікамі суседніх дзяржаў, карэспандэнцыя паноў-рады, гаспадарскай канцылярыі, вышэйшых царкоўных іерархаў.

Асноўным відам апавядальных крыніц з'яўляюцца летапісы. Падзеі XIII - XIV стст. знайшлі адлюстраванне ў галіцка-валынскім, наўгародскім, пскоўскім, уладзіміра-суздальскім летапісах XV - XVI стст. - у агульнарускіх летапісных зборах. Выдатнымі помнікамі агульнадзяржаунага летапісання Вялікага Княства Літоўскага з'яўляюцца Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Збор 1446 г., Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жмойцкага, Хроніка Быхаўца. Кожнае іх слова - важная крыніца для гісторыка. Палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўдзялілі значную ўвагу польскія гісторыкі XV - XVI стст.: Я.Длугаш, Б.Вапоўскі, М.Кромер, М.Бельскі і інш. Асаблівую цікавасць уяўляе "Хроніка польская, літоўская і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага.

Бурлівыя падзеі XVI-XVII стст. пакінулі вялікую колькасць мемуараў рознай гістарычнай, інфармацыйнай і мастацкай вартасці. Найбольш прыкметнымі з'яўляюцца "Гістарычныя запіскі" Ф.Еўлашоўскага і "Дыярыўш" А.Філіповіча.Фрагментарныя звесткі пра Беларусь палітычнага, геаграфічнага і бытавога характару сустракаюцца і ў запісках замежных дыпламатаў, вандроунікау, пісьменнікаў (С.Герберштэйна, А.Гваньіні, А.Пасевіна і інш.). Яны адлюстроўваюць погляды еўрапейцаў на нашу гісторыю.

Каментары чытачоў
Ірына напiсаў(ла) 05.06.2008 11:02
Вельмі цікавы матэрыял і сайт. Мне спадабалася. Жадаю аўтарам поспехаў!!!
Валентин напiсаў(ла) 22.06.2009 21:31
Публикация интересная, но следите за опечатками и ошибками. Копипасты и необработанные после сканирования документы, как правило, отражают наплевательское отношение редакции или автора к содержимому.
Крысціна напiсаў(ла) 05.06.2010 16:05
Усё, што напісана ў білетах па гісторыі Беларусі (9 клас 2010г), паведамляецца абы-як ды і скудна. Мне вельмі пашансавала знайсці менавіта гэты сайт. (\"падыходзіць да 1 пытання 13 білета\")
Архивариус напiсаў(ла) 10.06.2010 08:15
С именем Миндовга связана довольно любопытная загадка в отечественной историографии - упоминание замка Ворута (Рута). Из летописей известно, что во время одного из походов на Литву галицких князей в этом замке укрывался Миндовг. Возможно, что замок был резиденцией либо родовым гнездом великого князя. Некоторые историки из современной Летувы придерживаются мнения, что Рута находилась на территории их государства. Однако есть некоторые сведения про Руту, которая была расположена на территории современной Беларуси, в непосредственной близости от Новогрудка. Так, в «Литовских епархиальных ведомостях» за 1885 год была помещена большая статья под названием «Виленский Свято-Троицкий монастырь», в которой есть упоминание про поместье Руту Новогрудского воеводства: «Имение Свираны (21 верста от Вильны) некогда принадлежало князьям Гольшанским. Часть Свиран, с фольварками Крошты и Шешоли, достались Константину Острожскому в качестве приданого, которое он получил за женою своею Татьяной из князей Гольшанских. Эта часть Свиран, пожалованная в 1552 году князем Константином Острожским Пречистенскому собору, отдана была Рутским в обмен на Руту». Известный белорусский писатель Ян Чачот (1796- 1847) в письме к Юзефу Ежовскому от 22 августа 1820 года писал о своем намерении поехать в скором времени из Новогрудка в Щорсы, причем маршрут должен был пролегать через Руту. В то время поместье Рута под Новогрудком принадлежало судье Медарду Растоцкому, другу и опекуну Мицкевичей. Ко всему вышесказанному следует добавить, что в Кареличском районе Гродненской области в наше время существуют целых две деревни под названием Рута, причем расположенных рядом – Горная Рута и Дольная Рута. Не вызывает никакого сомнения, что такое название имеет чисто славянскую основу. В переводе с украинского языка «рута» - это роза. В белорусском же языке слово «рута» могло происходить от названия народа «рутены» и их страны Рутении. В самой России схожее название есть у города Старая Руса. Исходя из приведенного материала, вполне можно утверждать, что замок Миндовга находился именно в западнобелорусских землях, на территории т. н. «Черной Руси».
Дмитрий напiсаў(ла) 12.06.2010 08:28
Вообще-то, название Рута было широко распространено в древности на землях восточных славян, а не в Прибалтике. Так, река Рута (предположительно, современная Ока) упоминается в персидском географическом трактате 982 года «Худуд ал-Алам» (полное название «Книга о пределах мира от востока к западу»). Среди иных упоминаний следует отметить битву на Руте 5 мая 1151 года между войсками киевского князя Изяслава Мстиславовича и князя Юрия Долгорукого. Событие интересно тем, что черниговский князь Владимир Давыдович вместе с половцами сражался на стороне Юрия Долгорукого, а его брат Изяслав Давыдович – на стороне киевского Изяслава. Битва завершилась поражением Юрия, а Владимир Давыдович был убит. Его тело после битвы отыскал брат Изяслав и отвез в Чернигов, чтобы похоронить в Спасском соборе. Сам Изяслав стал черниговским князем (Рыбаков, 1979. С. 106-110). В «Блакiтнай кнiге Беларусi» (Мн.: БелЭн, 1994) есть сведения про реку Рута, левый приток реки Сервечь, что протекает в Новогрудском и Кореличском районах. Ее протяженность составляет 26 км. Исходя из вышеизложенного, рассуждения про местонахождение замка Рута на территории современной Летувы теряют всякие основания. Трудно найти черную кошку в темном доме, особенно если ее там нет.
Чародей напiсаў(ла) 22.06.2010 09:35
В народной медицине известна трава Рута. Растет трава, как правило, на каменистых и щебнистых склонах. Во времена Гиппократа рута применялась как противовоспалительное и мочегонное средство. Во Франции рутой натирались для предохранения от заражения чумой при эпидемиях.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.