Уладары Полацкага княства. Дынастыя Рагвалодавічаў
![]() |
Рагвалод2-я палова X ст. - 980? У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, і адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй. Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з'яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Да гэтага часу навукоўцы спрачаюцца аб этнічнай прыналежнасці Рагвалода, якая выводзіцца з тлумачэння імені князя. Адны сцвярджаюць, што гэта славянскі князь і імя яго чытаецца як "уладар рога", у значэнні "ўладар мыса", іншыя ж прытрымліваюцца пункту погляду аб скандынаўскім паходжанні імя, што больш верагодна. Без выяўлення археолагамі пахавання князя Рагвалода вырашэнне гэтай праблемы немагчыма. Да саюзу з Полацкам імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір і кіеўскі князь Яраполк. Як сведчыць летапіснае паданне, князь Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе супраць Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода Рагнеды, але Рагнеда абрала Яраполка. Абражаны адмоваю наўгародскі князь Уладзімір сабраў вялікае войска, у якое былі запрошаны скандынавы, і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Князь Рагвалод і яго абодва сыны былі забітыя, а Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам Глядзіце таксама: |
![]() |
Ізяслаў988 – 1001 Унук Рагвалода, сын Рагнеды і Уладзімера Сьвятаславіча. Па меркаваньнях некаторых дасьледчыкаў, адзінае дзіця Рагнеды. У 985-986 годзе пасьля замаху Рагнеды на жыцьцё Ўладзімера Ізяслаў па навучэньні маці сымбалічна, зь мечам у руках, выступіў на яе абарону. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір, параіўшыся з баярамі, высылаў Рагнеду ў вечнае выгнанне у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль, названы так у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). Полацкі князь Ізяслаў, відаць, вёў актыўную ўнутраную і зьнешнюю дзейнасьць, бо ў Ноўгарадзе пад час археалягічных раскопак 1954 году знойдзена яго пячатка. У 992 г. князь Ізяслаў ў Полацку заснаваў епархію, што дало магчымасць распаўсюдзіць пісьменнасць. Памёр у 1001, пакінуўшы ад невядомай жонкі двух сыноў - Усяслава і Брачыслава. Глядзіце таксама: |
![]() |
Брачыслаў Ізяславіч1003 – 1044 Пры Брачыславе Ізяслававічы пачала складвацца другая полацкая дзяржава, росквіт якой прыпаў на сярэдзіну - другую палову XI ст. У часы Брачыслава пашыраюцца межы Полацкай зямлі, у першую чаргу на захад і поўнач. Паўстаюць новыя гарады і сярод іх Брачыслаўль (названы так у гонар князя - сучасны Браслаў) і гарады па сярэднім рэчышчы Дзвіны - Кукейнас, Герсіка (зараз на тэрыторыі Латвіі). Палачане цалкам кантралююць гандлёвы шлях па Дзвіне аж да Варажскага (Балтыйскага) мора, збіраюць даніну з балтыйскіх плямён. Разам з тым абвастраліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. Гэта было выклікана, верагодна, барацьбой за прыярытэтнае права кантролю над скандынаўска-візантыйскім экспартам-імпартам па шляху "з варагаў у грэкі". Два буйнейшыя адгалінаванні гэтага шляху праходзілі праз Полацк і Ноўгарад. У першай палове XI ст. актыўнасць на гэтым шляху рэзка зменшылася, адпаведна і колькасць тавараў і дабрабыт дзяржаў-саперніц. Да таго ж узніклі тэрытарыяльныя спрэчкі на памежжы, спрэчкі за кантроль над Кіевам. Згодна з крыніцамі, да 1026 г. Брачыслаў полацкі і Яраслаў наўгародскі кіравалі Кіевам праз сваіх намеснікаў. Магчыма, Брачыслаў адзін час быў таксама і князем кіеўскім. Напружанасць адносін паміж суседзямі дапаўнялася традыцыямі звычаёвага права, па якім Ноўгарад быў кроўным ворагам Полацка пасля забойства Рагвалода і зняволення Рагнеды. У 1021 г. Брачыслаў полацкі нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Тады ж паміж Брачыславам і Яраславам адбылася бітва на р.Судамір. У выніку была заключана мірная дамова паміж князьмі як паміж братамі і Полацкай зямлі вернуты гарады Віцебск і Усвяты. У 1026 г. Яраслаў стаў кіеўскім князем і мірная дамова была парушана. Пасля 1036 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і Рагвалодавічы. Абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды полацкай. Глядзіце таксама: |
![]() |
Усяслаў Брачыславіч Чарадзей1044 – 1101 Вакол асобы гэтага князя складалі легенды і паданні не толькі пры жыцці, але і пасля смерці. Летапісцы апавядаюць, быццам князь нарадзіўся ад чараўніцтва і таму стаў удалым воінам. Звыш 50 гадоў узначальваў князь полацкія дружыны. Поспехі Усяслава Полацкага, яго рашучасць і спрытнасць сучаснікі лічылі чараўніцтвам. Поўнае подзвігаў і прыгод жыццё Усяслава натхняла складальнікаў былін. Таму і празвалі гэтага князя Чарадзеем. Да 60-х гг. XI ст. уся дзейнасць полацкага князя была скіравана на ўладкаванне сваёй дзяржавы. Да Полацкай зямлі ў XI сг. належаць Віцебск, Заслаўе, Друцк, Браслаў, Менск, Орша, Лагойск, Лукомль і згаданыя вышэй Кукейнас і Герсіка. Растуць плошчы гарадоў, часам нават адбываецца іх перанос на новыя месцы. Уласна Полацк займае ў гэтьга часы больш за 20 га з насельніцтвам 10 - 15 тыс. чалавек. Тут хутка развіваюцца гандаль і рамяство. Але з 1065 г. аднаўляецца зацятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. землі уласна Кіеўскай Русі былі падзелены паміж усімі яго сынамі (іх было сем), але з цягам часу ўлада апынулася ў руках траіх: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Гэтыя браты Яраславічы пачалі прыбіраць да рук землі малодшых князёў - траюрадных пляменнікаў, парушаючы тым самым запавет бацькі. Мелі яны намер захапіць і Полацкую зямлю. У такіх абставінах Полацк выступаў гарантам спадчыннага права і захавання справядлівасці. У перыяд з 1065 па 1078 г. адбываюцца бітвы паміж Усяславам Чарадзеем і Яраславічамі за Пскоў, Ноўгарад, Менск, Смаленск. У 1067 г. полацкі князь трапляе ў палон і 14 месяцаў сядзіць у кіеўскай турме-порубе разам з двума сынамі. У выніку паўстання кіяўлян 15 верасня 1068 г. ён становіцца вялікім князем кіеўскім, але ў хуткім часе вяртаецца да сябе ў Полацк. Усведамляючы праўду за Усяславам, на яго баку выступаюць такія вядомыя дзеячы XI ст., як кіеўскі ігумен Антоні Пячэрскі і Нікан Летапісец. Апошні раз Усяслаў заступаецца за князёў-выгнаннікаў Барыса смаленскага, Расціслава наўгародскага і Алега чарнігаўскага ў 1078 г. Пасля гэтага аж да смерці ў 1101 г. ён знікае са старонак летапісаў. Глядзіце таксама: |
![]() |
Барыс Усяславіч1101 – 1106; 1127-1128 Старэйшы сын Усяслава Чарадзея, пасьля яго сьмерці заняў полацкі пасад. Верагодна, што сядзеў разам з бацькам ў кіеўскім порубе ў 1068 годзе. Упершыню па імені згадваецца ў 1102 годзе, калі зьдзейсьніў вайсковую выправу супраць яцьвягаў, а вяртаючыся заснаваў горад Барысаў. В. Тацішчаў пацвярджае, што полацкі князь Барыс сапраўды пабудаваў Барысаў і ўдакладняе дату - 1102 г. Вельмі верагодна прымаў удзел у няўдалай выправе супраць земгалаў у 1106 годзе. У Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1106 г. паведамляецца: "Победиша зимегола Всеславичь всю братью и дружины убища 9 тысящь". Вельмі магчыма, што земгалы раней былі пакораны Полацкам, але пасля смерці Усяслава перасталі плаціць даніну і выйшлі з падначалення полацкім князям. Князі Усяславічы дзейнічалі разам усёй "братью", але пацярпелі моцнае паражэнне. Пры ім сваю дзейнасьць у Полацку пачала яго пляменьніца Эўфрасіньня Полацкая. Менавіта ў яго час была пабудаваная княская сядзіба ў Бельчыцах з Барыса-Глебскім кляштаром. Зь яго дзейнасьцю таксама зьвязваюць вядомыя помнікі эпіграфіі, так званыя "Барысавы камяні". Пра яго сьмерць паведамляецца у пачатку 1128 году. Глядзіце таксама: |
![]() |
Давыд1106 – 1127 |
![]() |
Васілька Святаславіч1132 - ? |
![]() |
Рагвалод Барысавіч? – 1151; 1159 – 1162 |
![]() |
Расціслаў Глебавіч1151 - 1159
|
![]() |
Усяслаў Васількавіч1162 – 1186 |
![]() |
Брачыслаў1230-я гг. |




Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.