Этнаграфічныя й гістарычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі

Я. Станкевіч 22.03.2008

Этнаграфічныя землі народу, значыцца землі, на каторых ён жывець суцэльнай сваёй масаю, што захавала свае этнаграфічныя асаблівасьці, маюць для яго найвялікшае значаньне, бо на таковых землях ён мае прыроднае права быць самым гаспадаром, маць свае гаспадарства, нат калі ў мінуласьці ён быў безгаспадарствавым. Прыкладам такіх у мінуласьці безгаспадарствавых народаў, што просьле першае сьветнае вайны здабылі палітычную незалежнасьць, могуць быць нашыя суседзі - Лятувісы, Латышы й Эстонцы; яны, паміж дзьвюма сьветнымі войнамі, праявілі добрыя гаспадарствавыя здольнасьці ў собскіх гаспадарствах.

Калі яшчэ пра народы ў мінуласьці безгаспадарствавыя могуць узьнікаць сумлевы, ці здольныя яны да собскага гаспадарствавага быцьця, то пра народ, што маў у мінуласьці свае гаспадарства, такія сумлевы мусяць адпасьці; ён вякамі свайго мінулага гаспадарства давёў свае гаспадарствавыя здольнасьці. Дзеля таго гістарычная гаспадарствавасьць народу мае для яго другое просьле этнаграфічнае тэрыторыі вялізарнае значаньне. Землі, што ўходзілі калісь у склад беларускага гаспадарства, ё беларускімі гістарычнымі землямі, а граніцы гэтых земляў будуць беларускімі гістарычнымі граніцамі.

Чым народ сьпелыны культурна й палітычна, тым большую вагу ў ягоным жыцьцю і ягоных імкненьнях мае традыцыя, ягоная гісторыя, а значыцца, і ягоныя гістарычныя землі зь іхнымі граніцамі. Народы імпэрыялістычныя прэтэндуюць нат на землі іншых народаў, калі таковыя землі належылі або належаць да іхнага гаспадарства. Адылі, калі землі аднаго народу належылі да гаспадарства народу другога, то гэта найчасьцей бывала з крыўдаю народу безгаспадарстваваму. Дзеля таго "гістарычныя" прэтэнсі на чужыя землі нельга ўважаць за справядлівыя, бо з такіх прэтэнсяў вынікала-б, што адна крыўда мала-б быць подам (падставаю) крыўдзе дальшай, мала-б яе апраўдаваць, калі наадварот, усякая крыўда павінна быць папраўлена. Апрача таго, калі-б згадзіцца з гістарычнымі прэтэнсямі на этнаграфічна чужыя землі, то безгаспадарствавыя народы былі-б пазбаўленыя свайго прыроднага права на собскае гаспадарства.

Як народ неімпэрыялістычны й дэмократычны, Беларусы ня маюць ніякіх прэтэнсяў да тых этнаграфічна небеларускіх земляў, што належылі калісь да беларускага гаспадарства. Мова пра такія землі, як належачыя калісь да Беларусі, можа маць адно значаньне акадэмічнае. Галоўная наша ўвага зварочуецца на тыя гістарычныя землі беларускія, каторыя пакрываюцца землямі этнаграфічнымі альбо ў межах гэтых. Дзеля таго вынікае патрэба сьпярша паказаць беларускія землі этнаграфічныя і іхныя граніцы.

Каментары чытачоў
Русин напiсаў(ла) 23.10.2011 16:07
Именной указ Царя 1655 09 03 о присвоения себе титула великого князя Литвы, Белой Руси, Волыни и Подолии. "Мы царь...заняли столицу княжества Литвы Вильно и многие другие города, а также Белую Русь...и указали своему царскому величеству писать в своем царском титуле и именовать себя великим князем Литвы и Белой Руси и Волыни и Подоли." источник: Полное собрания законов Российской империи
Алесь напiсаў(ла) 03.11.2011 14:44
У падарожных нататках Шпілеўскага П.М. "Путешествие по Полесью и белорусскому краю (Мн., Полымя, 1992, с.51) указана этнаграфічная мяжа паміж Палессем і беларускімі землямі ля вёскі Сяняўка: "От Молдовид до Сенявки оставалось не более ста вёрст, и потому в пять часов пополудни я сидел уже в чистенькой, щегольской комнатке сенявской станции. Сенявка лежит на срединном пункте довольно значительных трактов, именно: брестского, пинского, слуцкого и несвижского и составляет границу между Полесьем и Белоруссией; оттого-то по одному тракту, в двух-трех верстах от Сенявки, слышится речь полесская, а по другому - белорусская".
Міхась напiсаў(ла) 25.11.2011 15:48

З кнігі Андрэя Котлярчука  "Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў" (Мн., 2002, с.126)можна даведацца пра беларуска-ўкраінскую мяжу ў 1708 годзе: "Шмат швэдаў загінула альбо адстала на шляху Карла XII у другой палове верасьня 1708 г. са Старшынаў праз малятычы, Крычаў, Лобжу, Касьцюковічы, канічы на Ўкраіну, першым мястэчкам якой былі Касьценічы (ля Імгліну). Расейская выведка дакладала, што "которым трактом шел Швед і тем трактом везде пометано больных жівых многое чісло, такожде і мертвых пометано многое чісло"
Міхась напiсаў(ла) 25.11.2011 15:59

Пётр Дусбургский:

Мемель - тоже река, вытекающая из королевства Руссии, впадающая в море рядом с замком и городом Мемель...

Гэта гаворка вядзецца пра Нёман, які бярэ пачатак на землях Беларусі.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.