1201 г. Закладка г. Рыгі інфлянцкім біскупам Альбрэхтам.
1229 г. Гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгай, Гоцкай зямлёй.
1237 г. Аб'яднанне Ордэна мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам. Стварэнне Лівонскага ордэна.
1253 г. Каранацыя.Міндоўга.
1263 г. Забойства Міндоўга.
1264 г., 22 снежня. Гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князям Гердзенем) з Рыгай і Лівонскім ордэнам.
1263-1264 гг. Княжанне ў ВКЛ Траняты.
1264-1267 гг. Княжанне ў ВКЛ Войшалка.
1267-1270 гг. Княжанне ў ВКЛ Шварна Данілавіча.
1270-1282 гг. Княжанне ў ВКЛ Трайдзена.
1276-1288 гг. Пабудова Камянецкай вежы дойлідам Алексам па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васількавіча.
1284 г. Першы паход крыжакоў на Гародню.
1293-1316 гг. Княжанне ў ВКЛ Віценя.
1314 г. Перамога гарадзенскага старосты Давыда над крыжакамі пад Наваградкам.
1316-1341 гг. Княжанне ў ВКЛ Гедыміна.
1317-1330, 1354-1364, 1415-1420 гг. Існаванне літоўскай праваслаўнай мітраполіі.
1320 г. Уваходжанне Віцебскай зямлі ў склад ВКЛ.
1325 г. Заключэнне саюзу паміж Гедымінам і Уладзіславам Лакеткам.
1341-1345 гг. Княжанне ў ВКЛ Яўнута.
1345-1377 гг. Княжанне ў ВКЛ Альгерда.
1348 г., 2 лютага. Бітва на р. Стрэве.
1362 (1363?) г. Бітва на Сініх Водах.
1368-1372 гг. Вайна Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоўскім.
1377-1381, 1382-1392 гг. Княжанне ў ВКЛ Ягайлы.
1380 г., 8 верасня. Кулікоўская бітва.
1381-1382 гг. Княжанне ў ВКЛ Кейстута.
1385 г., 14 жніўня. Крэўскі акт аб умовах шлюбу Ягайлы з Ядвігай.
1386 г., 16 лютага. Каранацыя Ягайлы як польскага караля ў Кракаве на Вавелі.
1387 г., 20 лютага. Першы агульназемскі прывілей ВКЛ.
1387 г., 22 лютага. Прывілей Ягайлы каталіцкай царкве ў ВКЛ.
1388 г., 24 чэрвеня. Прывілей Вітаўта берасцейскім яўрэям.
1390 г. Атрыманне магдэбургскага права Берасцем.
1392 г., 5 жніўня. Востраўскае пагадненне.
1392-1430 гг. Княжанне ў ВКЛ Вітаўта.
1398 г., 12 кастрычніка. Салінскі дагавор паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам.
1399 г., 12 жніўня. Бітва на Ворскле.
1401 г. Віленска-Радамская унія.
1406 г. Полацка-рыжскі гандлёвы (Копыскі) дагавор.
1409-1411 гг. "Вялікая вайна" Польскага каралеўства і ВКЛ супраць Тэўтонскага ордэна.
1410 г., 15 ліпеня. Грунвальдская бітва.
1411 г., 1 лютага. Торуньскі мірны дагавор.
1413 г., 2 кастрычніка. Гарадзельская унія.
1413 г. Утварэнне Віленскага і Троцкага ваяводстваў.
1425 г., 1427 г. Гандлёвыя дагаворы паміж Вялікім княствам Літоўскім і Ноўгарадам, Псковам, Разанскім і Цвярскім княствамі.
1430-1432 гг. Княжанне ў ВКЛ Свідрыгайлы.
1432 г., 1 верасня. Замах на Свідрыгайлу ў Ашмянах.
1432-1440 гг. Княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча.
1432-1439 гг. Феадальная (грамадзянская) вайна ў ВКЛ.
1434 г., 6 мая. Агульназемскі прывілей Жыгімонта Кейстутавіча.
1440 г., 20 сакавіка. Забойства Жыгімонта Кейстутавіча.
1440-1492 гг. Княжанне ў ВКЛ Казіміра Ягайлавіча.
1446 г. Стварэнне Беларуска-літоўскага летапісу.
1447 г., 2 мая. Агульназемскі прывілей Казіміра Ягайлавіча.
1449 г., 31 ліпеня. "Вечнае даканчэнне" Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоўскім.
1468 г., 29 лютага. Выданне Судзебніка Казіміра Ягайлавіча.
1472 г. Стварэнне ў межах ВКЛ асобнай Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі.
1481 г. Замах на Казіміра Ягайлавіча.
Каля 1490 - каля 1551 г. Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны.
1492-1506 гг. Княжанне ў ВКЛ Аляксандра.
1492 г., 6 жніўня. Агульназемскі прывілей Аляксандра.
1492-1494 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім.
1496 г. Атрыманне магдэбургскага права Гародняй.
1497, 1500, 1502, 1503, 1505, 1506, 1508, 1510, 1521, 1527, 1530 гг. Напады крымскіх татар на тэрыторыю Беларусі.
1498 г. Атрыманне магдэбургскага права Полацкам.
1499 г. Атрыманне магдэбургскага права Менскам.
1500-1503 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім.
1500 г., 14 ліпеня. Бітва на Ведрашы.
1501 г. Прыняцце акта Мельніцкай уніі (не рэалізавана).
1503 г., 16 ліпеня. Выданне прывілея Віцебскай зямлі.
1503 г. Атрыманне магдэбургскага права Камянцом.
Каля 1504 г. Утварэнне Полацкага ваяводства.
1506 г., 5 жніўня. Бітва пад Клецкам.
1506-1548 гг. Княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Старога.
1506 г., 7 снежня. Агульназемскі прывілей Жыгімонта Старога.
1507 г. Утварэнне Наваградскага ваяводства.
1507-1508 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім.
1508 г. Мяцеж М. Глінскага.
1511 г., 23 ліпеня. Выданне прывілея Полацкай зямлі.
1511 г. Атрыманне магдэбургскага права Наваградкам.
1511 г. Увядзенне ў ВКЛ пастаяннага прадстаўніцтва ад шляхты на сеймах.
1512-1522 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім.
1514 г., 8 верасня. Бітва на р. Крапіўне пад Оршай.
1515 г. Венскі кангрэс.
1515-1565 гг. Жыццё і дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага.
1517 г., 6 жніўня. Выданне Ф. Скарынам у Празе "Псалтыра".
?-1573 гг. Жыццё і дзейнасць Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча.
1522 г. Выданне ў Вільні Ф. Скарынам "Малой падарожнай кніжыцы".
1523 г. Выданне ў Кракаве "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага.
1529 г. Увядзенне у дзеянне першага Статута ВКЛ.
1530-я гг. - 1600 (1599?) г. Жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага.
Пасля 1530 г. - 1610 г. Жыццё і дзейнасць Андрэя Волана.
1531 г. Атрыманне магдэбургскага права Слонімам.
1531 г., 8 лютага. Прыняцце землеўладальнікамі Віцебскай зямлі (духавенствам, князямі, шляхтай, мяшчанствам) умоў прыняцця "пахожых вольных" людзей.
1534-1537 гг. Вайна Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоўскім (Старадубская вайна).
1548-1572 гг. Княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Аўгуста.
40-60-я гг. XVI ст. Правядзенне аграрнай рэформы ("валочнай памеры") у заходніх і цэнтральных землях ВКЛ.
1550-я гг. Узнікненне першых рэфармацыйных абшчын у Вялікім Княстве Літоўскім.
1557 г., 1 красавіка. Прыняцце Жыгімонтам Аўгустам "Уставы на валокі".
1557-1633 гг. Жыццё і дзейнасць Льва Сапегі.
1558-1583 гг. Інфлянцкая (Лівонская) вайна.
1559 г. Складванне Р. Валовічам "Регистра списанья и выведанья пущ и переходов звериных".
1560 г. Правядзенне аграрнай рэформы ("параўнанне грунтоў і платаў") ва ўсходніх рэгіёнах ВКЛ.
1561 г. Выданне Жыгімонтам Аўгустам прывілея татарам ВКЛ.
1562 г. Выданне С. Будным у Нясвіжы "Катэхізіса".
1563 г., 15 лютага. Захоп войскамі Івана Грознага Полацка.
1563 г., 7 чэрвеня. Выданне Віленскага прывілея. Ураўнаванне ў правах праваслаўнай, пратэстанцкай і каталіцкай шляхты.
1563 г. Выданне Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі.
1564 г., 26 студзеня. Бітва на Уле (Чашніцкая бітва).
1564 г., 1 ліпеня. Выданне Бельскага прывілея.
1565 г. Правядзенне адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы
1565 г., 30 снежня. Выданне Віленскага прывілея, які ствараў інстытут павятовых соймікаў.
1566 г., 11 сакавіка. Прыняцце другога Статута ВКЛ.
1567 г., 27 лютага. Прыняцце уставы ляснічым ВКЛ.
1569 г., 1 ліпеня. Падпісанне Люблінскай уніі. Аб'яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, утварэнне Рэчы Паспалітай.
1569 г. Атрыманне магдэбургскага права Дзісной.
1570 г. Атрыманне Суражам прывілея на гарадское самакіраванне на віцебскі ўзор.
1570-я гг. Выданне В. Цяпінскім "Евангелля".
1573 г. Акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання ў Рэчы Паспалітай.
1574 г. Праўленне ў Рэчы Паспалітай Генрыха Валуа.
1576-1586 гг. Праўленне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
1577 г. Атрыманне магдэбургскага права Мазыром і Магілёвам.
1577 г. Атрыманне Улой прывілея на гарадское самакіраванне на віцебскі ўзор.
1579 г. Вызваленне Полацка і Полаччыны ад войск Івана Грознага.
1581 г. Заснаванне ў Полацку езуіцкай калегіі.
1581 г., 1 сакавіка. Утварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ.
1581 г. Атрыманне магдэбургскага права Пінскам.
1582 г. Выданне "Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі" Мацея Стрыйкоўскага.
1584 г. Заснаванне езуіцкага калегіума ў Нясвіжы.
1586 г. Атрыманне магдэбургскага права Нясвіжам.
1587-1632 гг. Праўленне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы.
1588 г., 28 студзеня. Зацвярджэнне трэцяга Статута ВКЛ.
1589 г. Кобрын, Гарадзец, Пружаны атрымалі магдэбургскае права.
1590 г. Атрыманне магдэбургскага права Лідай, Любчай.
1595-1596 гг. Антыфеадальнае выступленне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі ў Украіне і Беларусі.
1596 г., 6 кастрычніка. Заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі. Стварэнне уніяцкай царквы.
1596 г. Выданне ў Вільні Л. Зізаніем "Азбукі" і "Граматікй словенской...".
1597. г. Атрыманне магдэбургскага права Віцебскам.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.