АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, дакумент, які падпісваюць дзяржаўныя, грамадскія арганізацыі, установы, асобы, што маюць ва ўласнасці або выкарыстоўваюць помнікі гісторыі і культуры для навуковых, культурна-асветных і іншых мэт, а таксама прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадзяне, якія карыстаюцца зямлёй з размешчанымі на ёй нерухомымі помнікамі, за выключэннем тых помнікаў, што выкарыстоўваюцца на падставе ахоўна-арэндных і ахоўных дагавораў (пераважна помнікі архітэктуры і гісторыі). Ахоўнае абавязацельства прадугледжвае дзеянні, якія ўладальнік павінен ажыццяўляць для забеспячэння захаванасці помніка, своечасовага яго догляду, умоў выкарыстання і інш. мерапрыемстваў, абумоўленых дзеючым заканадаўствам. Папярэджвае таксама пра адказнасць за парушэнні правіл аховы і выкарыстання помніка, вызначае адказную за іх выкананне асобу. Дакумент захоўваецца ў мясцовых дзяржаўных органах аховы помнікаў, упраўленнях культуры, якія ажыццяўляюць нагляд за іх выкананнем.
Літаратура:
- Левко О.Н. Практическая археология. Могилев, 2006.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.