АДБОЙНІК, прылада для апрацоўкі каменю, інструмент, які дазваляў вырабляць іншыя віды каменных прылад шляхам сколвання. Прыкметамі адбойніка лічацца сляды ад удараў у выглядзе шчарбін і ямак на яго пукатай рабочай паверхні. У палеаліце ў якасці адбойніка выкарыстоўвалі рачную гальку, жаўлакі крэменю шара-, яйца- і пальцападобнай формы. У неаліце з'явіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробленым абіўкай на канцы крамянёвага жаўлака; у Краснасельскіх крэменеапрацоўчых майстэрнях Ваўкавыскага раёна мелі трохвугольную сегментападобную поліэдрычную форму, даўж. 5-13 см, шыр. 3,5-11 см, таўшч. 2,1 -8,5 см, масу 0,1-0,9 кг. Ужываліся пры расколванні крэменю, счэсванні з яго жаўлачнай скарынкі, вырабе нуклеусаў, адбіўцы адшчэпаў і пласцін, якія з'яўляліся нарыхтоўкамі для прылад працы.

Работа адбойнікам.

Адбойнік.
Літаратура:
- Семенов С.А. Первобытная техника // МИА. 1957. № 54;
- Яго ж. Развитие техники в каменном веке. Ленинград, 1968;
- Яго ж. Производство и функции каменных орудий // Каменный век на территории СССР. МИА. 1970. № 116.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.