Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Нарадзіўся Радаслаў Астроўскі
Астроўскі Радаслаў Казіміраў (1887-1976), беларускі нацыянальны дзяяч, пэдагог. Скончыў Юр'еўскі ўнівэрсытэт (1913). 3 1914 г. выкладаў у сярэдніх навучальных установах Менску, зь верасьня 1915 г. выкладчык матэматыкі ў Менскім настаўніцкім інстытуце, у складзе якога падчас Першае сусьветнае вайны эвакуяваўся ў г. Яраслаўль, сябра Яраслаўскай Беларускай Рады.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Радалаў Астроўскі ўваходзіў у склад Яраслаўскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У чэрвені вярнуўся ў Слуцак, быў абраны сябрам ЦК БСГ, прызначаны на пасаду камісара Слуцкага павету пры Часовым урадзе. Ініцыяваў стварэньне Слуцкай агульнай земскай (беларускай) гімназіі, быў яе першым дырэктарам. Уваходзіў у першы склад Беларускага нацыянальнага камітэту Случчыны.
3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў сьнежні 1918 г. падаўся на Ўкраіну, далучыўся да расейскай Добраахвотнай арміі ген. А. Дзянікіна. У сьнежні 1920 г. зноў вярнуўся на Случчыну. Увосень 1920 г. падчас палескага паходу генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, разам з П. Алексюком, бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэту, зьяўляўся "міністрам асьветы" ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча. 3 1921 г. у Заходняй Беларусі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Увосень 1941 прыехаў у Мінск, працаваў у цывільнай адміністрацыі; пасля быў бургамістрам у Смаленску, Бранску, Магілёве. Са снежня 1943 прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады; адзін з галоўных арганізатараў у чэрвені 1944 2-га Усебеларускага кангрэса.
Пасля вайны жыў на эміграцыі з Заходняй Германіі, а 1956 годзе пераехаў у ЗША, дзе прымаў актыўны ўдзел у беларускім эмігранцкім жыцці, быў кіраўніком і ідэолагам "бэцээраўскай" плыні беларускай эміграцыі.
Памёр Радаслаў Астроўскі 17 кастрычніка 1976 году ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі.