Гістарычны каляндар
13 лістапада 1806

Нарадзілася Эмілія Плятэр

Эмілія ПлятэрЭмілія Плятэр (13.11.1806 - 23.12.1831), нарадзілася ў Вільні, з 9 гадоў жыла ў маёнтку Ліксна Віцебскай губерні. Займалася фальклерам, збірала і апрацоўвала беларускіе народные спевы, захаплялася харэаграфіей і сама ведала шмат танцаў. Асабліва цікавілася жалобнымі абрадамі і лічылася добрай плакальшчыцай. Выконвала народные мелодыі на фортэпьяна, спрабавала сама пісаць вершы.

29 сакавіка 1831 узняла паўстанне ў мястэчку Дусяты, разам з сваяком Цэзарам Плятэрам на чале партызанскага атрада рабіла спробу захапіць Дынабург, пасля разгрому атрада далучылася да фарміравання К. Залускага, затым дзейнічала ў корпусе Д. Хлапоўскага. Пасля адыходу апошняга ў Прусію засталася ў Сейненскім павеце, аднак актыўных дзеянняў з-за слабасці здароўя і хваробаў не прадпрымала. Пахавана ў в. Капцямесціс (Літва).

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал