Гістарычны каляндар
17 ліпеня 1570

Заснаваны Віленскі езуіцкі калегіюм

У паслялюблінскі перыяд на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага шырокую дзейнасць дзеля ўмацавання каталіцкай царквы разгарнулі езуіты. Яны стварылі шырокую сетку агульнадаступных бясплатных школ. У 1570 г. у Вільні была заснавана езуіцкая калегія, якая пры каралі Стэфане Баторыі ператварылася ў акадэмію. З'яўленне езуітаў у Вялікім Княстве Літоўскім паклала пачатак каталіцкай контррэфармацыі.

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал