Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Нарадзіўся Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч нарадзіўся 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 года, ў сям’і ўдзельніка паўстання Каліноўскага, выхоўваўся пад уплывам твораў Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча, і стаў змагаром за незалежную Беларусь.
Разам з братам Антосем Іван заснаваў гурток беларускага адраджэння у Менскай класічнай гімназіі, у якім валодалі ідэі нацыянальная і сацыяльнай справядлівасці.
Пасля школы браты паступілі у Пецярбургскі ўніверсітэт, менавіта Іван - на юрыдычны факультэт. Далей – Маскоўскі археалагічны інстытут.
Разам з братам ды сябрамі-аднадумцамі з Пецярбурга і Вільні далучыліся да дзейнасці Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, у складзе якой бароліся за правы беларускай мовы, за аўтаномію Беларусі і перадачу зямлі сялянам, супраць царызму. Неўзабаве Іван стаў сапраўдным лідэрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, актыўна удзельнічаў ў рэвалюцыйных падзеях таго часу. Праз гэта Іван вымушаны быў выехаць у Вільню і узяць псеўданім Іван Міхальчук, калі паліцыі стала вядома пра зброю, што хавалі у доме Луцкевічаў дзеля баявых гуртоў грамады.
У Вільні актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, бярэ ўдзел у заснаванні першай легальнай беларускай газеты "Наша Доля", а затым з братам і Аляксандрам Уласавым пачынае выпускаць “Нашу ніву”, удзельнічае у заснаванні беларускага выдавецкага таварыства, дзе друкаваліся Максім Гарэцкі, Максім Багдановіч, Наталля Арсенневай і інш.
Пад час Вялікай Айчыннай вайны Іван Луцкевіч спрабуе аб’яднаць беларускіх настаўнікаў у прафесійны хаўрус, стварае беларускія школы, настаўніцкую семінарыю. Па яго ініцыятыве ў 1919 годзе адчынілася Віленская беларуская гімназія. Акрамя таго шмат часу прысвячае навуковай дзейнасці, археалагічным і этнаграфічным даследаванням, перакладае з іншых моваў, збірае калекцыю старажытных рэчаў, сярод якіх старажытные абразы ды слуцкіе паясы, зборы манет і пячатак, рукапісныя і старадрукаваныя кнігі . На падставе ягонай калекцыі у 1921 годзе у Вільні быў адчынены Беларускі музей. У бібліятэцы Луцкевіча знаходзілася амаль поўная дакументальная гісторыя пачатку ХХ стагоддзя, а таксама "Мужыцкая праўда" Каліноўскага, Статут Вялікага Княства Літоўскага, "Біблія" Францыска Скарыны.
Адным з першых Іван Луцкевіч зразумеў неабходнасць незалежнасці дзяржавы, і разам з братам стаў ініцыятарам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Да самай смерці Іван Луцкевіч самааддана працаваў. Памер ен ў Польшчы, ў Закапанэ, ад сухотаў, ў 1919 годзе. У 1991 годзе прах Івана Луцкевіча перазахаваны на віленскіх могілках Росы.
Яго брат, Антось, працягваў агульную справу пад мянушкай Антон Навіна, загінуў пад час рэпрэсій савецкай улады.