Гістарычны каляндар
25 траўня 1917

Памёр Максім Багдановіч

Багдановіч Максім Адамаў нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў сям’і менчукоў, але неўзабаве пасля яго нараджэння Багдановічы пераязджаюць у Гародню. А праз некалькі год, пасля смерці жонкі, Адам Ягоравіч, бацька Максіма, з дзецьмі падаўся ў Ніжні Ноўгарад. Там Максім паступае ў гімназію. Разам з іншымі гімназістамі бярэ ўдзел ў рэвалюцыйных бунтах, а так сама пачынае складаць першые вершы па-беларуску. У хуткім часе яго апавяданне “Музыка” з’яўляецца на старонках “Нашай Нівы”. Скончыўшы гімназію, Маскім прыязжае на радзіму, дзе знаеміцца з дзеячамі беларускага Адраджэння. Сям’я Багдановічаў тым часам пераязжае у Яраслаўль. Максім паступае ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй, шмат працуе, друкуецца ў расейскіх і беларускіх выдяннях. Пад час вучобы ў ліцэі ў Вільні пабачыў свет паэтычны зборнік “Вянок”.

Скончыўшы ліцэй ужо досыць вядомым у літаратурных колах, Багдановіч вяртаецца на радзіму, дзе жыве на кватэры свайго сябра і паплечніка Змітрака Бядулі. Ня гледзячы на прагрэсуючую хваробу (яшчэ ў гімназіі ен захварэў на сухоты), уладкоўваецца на працу ў харчовай адміністрацыі, плённа працуе, але ўвесь вольны час прысвячае літаратурнай творчасці. Праз год сябры Максіма збіраюць грошы і дапамагаюць яму паехаць у Крым паправіць здароў’е, але позна, хваробя бярэ свае і ў траўні 1917 года паэт памірае у Ялце, дзе і пахаваны.

Лірычные творы Максіма Багдановіча былі прысвечаны як філасофскім і грамадзянскім пытанням таго часу, так і адлюстраванню прыроды і кахання. Апошніе былі прысвечаны Ганне Какуевай, з якой паэт пазнаеміўся у Яраслаулі. Акрамя таго, Багдановіч пісаў публіцыстычные артыкулы, крытыку ды літаратурные агляды. Шмат працаваў Максім Адамавіч і ў якасці перакладчыка. З-пад яго пяра выйшлі пераклады на белрускую мову Пушкіна, Авідыя, Верлена, убачылі свет на расейскай мове творы Купалы, Шаўчэнкі, Франко.

На творчасць Багдановіча аказалі пэўны ўплыў творы французскіх сымбалістаў, расейскіх акмэістаў, але ен імкнуўся да стварэння ўласна беларускай літаратуры, упершыню ўжываючы ў ей такіе класічные формы вершаскладаня, як санет, трыялет, рандо і іншые, а таксама верлібр.

У 1991 – 1995 годзе выдадзена поўнае сабранне твораў.

У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКА

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал