Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычны каляндар
5 траўня 1819
Нарадзіўся Станіслаў Манюшка
Станіслаў Манюшка (5 траўня 1819 - 4 чэрвеня 1872) - выдатны беларуска-польскі кампазытар, дырыжэр і пэдагог, адзін са стваральнікаў нацыянальнай оперы. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, пачатковую адукацыю атрымаў дома, музычную - у Менскай музычнай школе. З 1840 па 1858 гг. працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, а з 1858 і да канца жыцьця - дырыжэрам опэрнага тэатру ў Варшаве. Вызначыўся стварэннем першых музычных вадэвілей, камэдый і опэр на творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.