Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС
Пыкладна ў 1:23:50 26 красавіка 1986 году на 4-м энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які поўнасцю зруўнаваў рэактар. Спыніць актыўны выкід радыяактыўных рэчаў з разбуранага рэактару атрымалася толькі ў канцы траўня 1986г.
Вялізны ўплыў на палітычную, сацыяльную і эканамічную сытуацыю мелі наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 г. На Беларусь выпала больш за 70% радыёактыўнага пылу, які ўзьняўся з ахопленай полымем АЭС. Была забруджаная чвэрць тэрыторыі рэспублікі. Найбольш пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласьці. У зоне высокай забруджанасьці радыёактыўным цэзіем-137 апынуліся больш за 2,2 млн чалавек, амаль пятая частка жыхароў Беларусі.
Дапамогу пацярпелым ускладняла пазыцыя цэнтральных і рэспубліканскіх савецкіх уладаў. У пэрыяд, калі ў атмасфэры ўтрымлівалася найбольшая канцэнтрацыя радыёактыўнага пылу, гэты факт захоўваўся ў самай строгай таямніцы ад грамадзтва. Не былі адмененыя нават традыцыйныя першатравеньскія дэманстрацыі, у якіх, як і штогод, узяла ўдзел большасьць жыхароў забруджанай зоны. Пад радыёактыўным небам маршыравалі дзеці і моладзь. Калі весткі пра Чарнобыль дайшлі да грамадзтва, камуністычная прапаганда намагалася прыменшыць памеры трагедыі, пераконваючы насельніцтва, што знаходжаньне на забруджаных тэрыторыях не нясе аніякай небясьпекі.
Службы, якія павінны былі аказваць дапамогу насельніцтву ў выніку радыёактыўнага забруджаньня краіны, аказаліся цалкам да гэтага непадрыхтаванымі. Пасіўнасьць і бездапаможнасьць перад гэтай пагрозай для здароўя насельніцтва праяўлялі партыйныя камітэты, адміністрацыя, службы бясьпекі. Першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў і прэм'ер ураду Міхаіл Кавалёў у шматлікіх публічных выступленьнях запэўнівалі, што аварыя ў Чарнобылі мела толькі мясцовае значэньне і ні ў якой ступені не пагражае бясьпецы жыхароў Беларусі.
Сваю ролю ў дэзінфармацыі грамадзтва адыгралі таксама мэдычныя службы, прадстаўнікі якіх сваім аўтарытэтам запэўнівалі ў адсутнасьці якіх-небудзь праблем з прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усе рэкорды безадказнасьці і некампэтэнтнасьці пабіў начальнік Галоўнай эпідэміялягічнай службы, а адначасова намесьнік міністра аховы здароўя Віктар Бур'як, які, спасылаючыся на маскоўскіх навукоўцаў, даводзіў, што можна бясьпечна жыць у зоне, у якой забруджанасьць у некалькі дзясяткаў разоў перавышала нормы, прызнаныя бясьпечнымі для здароўя. Савецкая эліта дэманстравала беспрэцэдэнтную абыякавасьць да лёсу сваіх грамадзян.
Найбольш небясьпечнымі для Беларусі аказаліся дэмаграфічныя наступствы чарнобыльскай катастрофы. Шматлікія выпадкі захворваньняў немаўлят на рак крыві, коснага мозгу, гастра-энтэралягічныя хваробы, хваробы дыхальных шляхоў і агульную аслабленасьць арганізму паўплывалі на рэзкае зьмяншэньне колькасьці нараджэньняў. Адначасова з гэтьгм узрастала сьмяротнасьць людзей розных узростаў. У 1992 г. у Магілёўскай вобласьці памерла людзей на 8% больш, чьгм нарадзілася. Праз год гэты паказчык дасягнуў 19,4%, а ў 1994 г. - 29,6%. Страх перад праблемамі са здароўем нашчадкаў стрымліваў жанчын ад цяжарнасьці, тым больш што стан аховы здароўя і сацыяльнай апекі з боку дзяржавы асуджаў бацькоў на поўную адзіноту ў выпадку хваробы ці калецтва дзіцяці, выкліканых радыёактыўным пашкоджаньнем генэтычнага коду каго-небудзь з бацькоў. З 1990 г. у Беларусі адзначаецца адмоўны натуральны прырост. У 1994 г. ён склаў 1,9%.
Усьведамленьне свайго пастаяннага знаходжаньня ў забруджанай зоне выклікала шмат паталёгіяў псыхалягічнага характару. У большасьці людзей зьявіўся спэцыфічны пастаянны стрэс, які тлумачыўся страхам за будучыню сваю ўласную і нашчадкаў. У раёнах праяўленьня гэтага масавага і хранічнага стрэсу пашыранай зьявай сталі нэрвовыя захворваньні, якія ахапілі вялікія групы насельніцтва. У жыцьці яны знаходзілі ўвасабленьне ў апатыі, неахайнасьці, паўсюдным бязладзьдзі, ігнараваньні ўсялякіх прававых, этычных і маральных нормаў.
Паводле ацэнак, зробленых у 1992 г., кошт ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі ў Беларусі складзе 235 млрд даляраў. Болыную частку гэтай сумы складаюць страты, зьвязаныя з пагаршэньнем стану здароўя грамадзян краіны, абмежаваньнем іх прадукцыйных здольнасьцяў, дэмаграфічным крызісам, неабходнасьцю выдаткоўваньня вялікіх сумаў на лекаваньне хворых і аказаньне сацыяльнай дапамогі тым, хто ў выніку прамянёвай хваробы страціў здольнасьць самастойна зарабляць на сваё ўтрыманьне. Другую групу склалі матэрыяльныя страты - выключаныя з эканомікі Беларусі ворныя землі, лясы, воды, прамысловыя і жылыя аб'екты, пакінутыя ў зоне адсяленьня.
Наступствы чарнобыльскай аварыі яшчэ болын ускладнілі экалягічную сытуацыю ў Беларусі. У 1990 г. прамысловасьць выкінула ў атмасфэру 4 млн тонаў шкодных рэчываў. Забруджанасьць паветра вакол буйных цэнтраў хімічнай прамысловасьці - Магілёва, Гомелю, Сьветлагорску, Салігорску, Наваполацку - была не нашмат меншай, чым у чарнобыльскай зоне. Сельская гаспадарка болын за дзесяць гадоў забясьпечвала вытворчасьць прадуктаў харчаваньня шляхам унясеньня завышаных дозаў штучных угнаеньняў і пэстыцыдаў. Якасьць прадуктаў і забруджанасьць навакольнага асяродзьдзя паўплывалі, сярод іншага, на тое, што сярэдняя працягласьць жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гг. была адной з найніжэйшых у Эўропе.