Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычны каляндар
1 красавіка 1557
Прынята Прынята «Устава на валокі»
Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям'я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павіннасці. Тады дазвалялася дзвюм - тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі - 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям'і быў параўнаўча рэдкай з'явай. У гэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы ў адну ці болей валок.