Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Пакараны смерцю Казімер Лышчынскі
У зацверджаным каралём Янам ІІІ Сабескім прысудзе гаварылася: "Напісаныя Лышчынскім бязбожныя лісты аддаць агню пры выканаўцы правасуддзя ў яго правай руцэ на эшафоце, самога ж абвінавачанага спаліць і ператварыць у попел. Маёмасць канфіскаваць, падзяліўшы напалам паміж даносчыкам і дзяржаўным скарбам. Будынак, у якім асуджаны тварыў ганебныя пісанні, разбурыць як прытулак вар'ята. Зямля яго маёнтка павінна навечна застацца пустэльнай і бясплоднай..."
Кароль замяніў спаленне жыўцом на адсячэнне галавы. 30 сакавіка на плошчы Старога рынку ў Варшаве кат сцяў Лышчынскаму галаву. Цела вывезлі за горад і спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.
Аб судзе над вальнадумцам пісала прэса Францыі, Італіі, Швецыі. Ягоныя погляды былі вядомыя ў Нямеччыне, Англіі, Гішпаніі ды іншых краінах Эўропы. Высокую ацэнку Казіміру Лышчынскаму далі беларускія прадстаўнікі каталіцкага Ордэна піяраў, якія паставілі яго ў адзін шэраг з такімі волатамі эўрапейскай філасофскай думкі, як Ваніні і Спіноза.