Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Пачатак арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны
Асноуным прызначэньнем Беларускай Краёвай Абароны (БКА) з'яўлялася антыпартызанская барацьба, а затым, на фронце, супрацьдзеяньне Чырвонай Армii. Фармаваньнем БКА афiцыйна кiравала Беларуская Цэнтральная Рада. Яно праводзiлася практычна ва усiх акругах Беларусi, за выключэньнем раена ракi Прыпяць i Лiдскай Акругi. Не падлягала мабiлiзацыi насельнiцтва Беларусi (з поўначы на поўдзень) у гарадах: Браслаў, Валожын, Мядзель, валасны цэнтр Казлоўшчына, Узда i Iвянец. Згода на фармаваньне БКА была дадзена Куртам фон Готтбергам 23 Лютага, а адпаведны загад быў падпiсаны 6 Сакавiка 1944
З вайсковага пункту гледжаньня фармаваньне падраздзяленьняу БКА вялося вельмi прафесiйна, пачынаючы з прызыву каманднага складу - афiцэрау i падафiцэрау, якое здзяйснялася па датэрмiнова састаўленых сьпiсах, загадзя прадстаўленых валаснымi старшынямi. Да лiку прызываўшыхся у БКА належалi былыя афiцэры и камандзiры Рускай, Польскай i Чырвонай Армii ва узросце да 57 гадоў i падафiцэры да 55, якiя на дадзены момант не знаходзiлiся на службе i не займалi кiраўнiчых пасадаў у нямецкай адмiнiстацыi. Прызыў кантраляваўся камендантамi Палiцыi i СД.

1944. Афiцеры БКА прымаюць прысягу на плошчы Свабоды у Менску.
6 Сакавiка 1944 пасля папярэдняй падрыхтоўкi пачалася агульная мабiлiзацыя БКА, прызывалiся усе баяздольныя мужчыны з 1908 па 1924 год нараджэньня. Ад кожнай акругi паступiла ня меньш за 500 жаунерау. 31 Сакавiка створаным батальёнам БКА была нададзена нумарацыя. Афiцыйна прызыў скончыўся 15 Красавiка 1944г.
Анализуючы ход мабiлiзацыi, Прэзiдэнт Рады Р.Астроускi зауважыу: -"У прызыуных камiсiях заселi немцы за розны хабар вызваляюць людзей ад мабiлiзацыi а таму прынята рашэньне немцаў не дапускаць, каб не паўтараць ранейшых памылак". Ен адзначыу, что у шэрагi БКА могуць патрапiць партызаны i прапанавау правесцi праверку усяго асабовага складу праз СД.
Увогуле, мабiлiзацыйныя захады БЦР па фармаваньнi Беларускай Краевай Абароны далi неблагiя вынiкi. У асобных акругах адбор мабiлiзаваных быў арганiзаваны на высокiм узроўнi. Так, напыклад, мабiлiзацыйная камiсiя ў Любчы, якую узначальваў кiраўнiк БКА па Баранавiцкай акрузе Барыс Рагуля прызывала на службу толькi фiзычна здаровых i пiсьменных Беларусау. У вынiку быў укамплектаваны 68 батальен БКА якiм Рагуля камандавау асабiста.
- С. Шнэк. Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны | Найноўшая гісторыя
- Ф. Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі | Найноўшая гісторыя
- О. Романько. Белорусская Краевая Оборона (февраль - июнь 1944 г.). К вопросу о некоторых аспектах немецкой оккупационной политики на територии СССР | Найноўшая гісторыя
- Ю. Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць | Найноўшая гісторыя