Гістарычны каляндар
5 сакавіка 1279

Адбылася бітва пры Ашэрадэне

Напрыканцы 1278 года лівонскія войскі ўварваліся ў Аўкштайцію , парабавалі яе і пайшлі далей углыб ВКЛ . У студзень 1279 яны аблажылі Кернаў . Аблога Кернава была беспасьпяховай, у лютым крыжакі парабаваўшы яго ваколіцы пайшлі з вялікімі лупамі ў Лівонію . Трайдзень сабраўшы войска наладзіў за імі пагоню і дагнаў іх ля Ашэрадэн 5 сакавіка 1279 году. Спачатку бітва была роўнай, лівонцы моцна бараніліся, але ў нейкі момант частка войска Вялікага Княства кінулася ва ўяўныя уцёкі. Частка ордэнскага войска, менавіта датчане , пачалі перасьлед “уцекачоў”, але гнаўшыся значны час не здолелі дагнаць і вырашылі вяртацца да свайго войска. Калі датчане вярнуліся да месца бітвы, дык астатнія войскі ўжо былі разьбітыя, самыя ж датчане трапілі ў пастку і ў большасьці былі зьнішчаныя. Увогуле ў Бітве пры Ашэрадэне загінуў 71 ордэнскі брат, не лічачы астатніх рыцараў і простых вояў. Посьпех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэньнем у тым жа 1279 годзе міру і хаўруса паміж Мазовіяй і ВКЛ.

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал