Гістарычны каляндар
4 сакавіка 1634

Нарадзіўся Казімір Лышчынскі

Казімір Лышчынскі (1634 - 1689). Паходзіў са старадаўнага беларускага шляхоцкага роду Корчакаў. Навучаўся ў езуіцкім калегіуме, потым у Кракаўскім універсітэце (паводле некаторых звестак, і ў Віленскай акадэміі) дзе атрымаў выдатную адукацыю. Тады ж, у маладосці, Казімір Лышчынскі браў удзел у маскоўскай, шведскай і турэцкай вайсковых кампаніях. У дваццаць пяць гадоў ён уступіў у Ордэн езуітаў, у трыццаць зрабіўся прарэктарам Берасцейскага езуіцкага калегіума. Наперадзе - бліскучая будучыня, якой будзе спрыяць ордэн. І замест гэтага - разрыў з Таварыствам Ісуса і вяртанне ў родавы маёнтак.

Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляедца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. У 1689 г. Казімір Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

Увесь спіс падзей

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал