Гістарычны каляндар
16 лютага 1895

Нарадзіўся Францішак Кушаль

Кушаль Францішак Вінцэнтаў (1895-1968), беларускі нацыянальны дзяяч, вайсковец. Удзельнік Першае сусветнае вайны на Заходнім фронце, штабс-капітан. У 1919-1921 гг. у складзе Беларускай вайсковай камісіі.

У 1939 г. інтэрніраваны ў СССР. Быў у Старабельскім лагеры ваеннапалонных (Украіна), пазней у Бутырскай турме (Масква). У 1941 г. у Мінску супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У снежні 1943 г. уведзены ў склад Беларускай цэнтральнай рады. Адзін з стваральнікаў Беларускай Краёвай Абароны. З 1944 г. у эміграцыі ў Германіі, потым у ЗША.

Увесь спіс падзей

Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Падзяліцца Зрабіць запіс у Лайвджорнал