Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч
Булак-Балаховіч Станіслаў Нікадзімавіч нарадзіўся каля 1875 г. на Ковеншчыне ў сям'і фальварковага арандатара. Зьвестак пра яго дзяцінства і юнацтва няма. Аднак ведама, што зусім маладога ў той час агранома Булака-Балаховіча сяляне Дзісьненшчыны абралі сваім рэвалюцыйным судзьдзём. I Булак-Балаховіч гэтак добра палагоджваў іхнія шматвяковыя спрэчкі з абшарнікамі, гэтак добра браў іх заўсёды і ўсюды пад сваю абарону, што сівабародыя дзядзькі далі яму, амаль што юнаку, мянушку Бацька, якая замацавалася за ім на ўсё жыцьцё.
Як сведамы антыкамуніст Булак-Балаховіч ваяваў у арміях розных дзяржаваў. Ён узначальваў корпус генерала Юдзеніча ў 1919 годзе. Яго Беларускі аддзел удзельнічаў у баях супроць Палескай групы Чырвонай арміі пад час расейска-польскай вайны, а ў студзені 1920-га з аддзелам на паўтары тысячы шабляў генэрал быў прыняты ў склад войска БНР.
Пасля разгрому беларускага нацыянальнага супраціву генерал працягваў барацьбу з бальшавікамі з-за мяжы, фармаваў партызанскія аддзелы і накіроўваў іх на тэрыторыю Савецкай Беларусі. Да канца жыцця ён заставаўся на антыкамуністычных і антыфашысцкіх пазіцыях. Загінуў Станіслаў Булак-Булаховіч у верасні 1939 года, пад час абароны Варшавы ад нямецкіх захопнікаў.
- 125 гадоў з дня народзінаў генерала Станіслава Булак-Балаховіча | Гістарычныя навіны
- У Варшаве ўшанавалі памяць Станіслава Булак-Балаховіча | Гістарычныя навіны
- "Бацька" - Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч | Асобы
- А. Латышонак. Штурм Рэчыцы войскамі генерала Станіслава Булак-Балаховіча ў лістападзе 1920 году | Найноўшая гісторыя